Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ксёндз Юры Санько: у нас з праваслаўнымі адзін Бог


Ксёндз Юры Санько.
Ксёндз Юры Санько.

Напярэдадні праваслаўны экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел заявіў, што мэтай Уніі зьяўляецца жаданьне даказаць, што ў праваслаўных і католікаў адзін Бог, і што насамрэч гэта ня так.

Паколькі грэка-католікі, якіх раней называлі ўніятамі, зьяўляюцца паўнапраўнай часткай сусьветнай Каталіцкай царквы, Радыё Свабода зьвярнулася па камэнтар да прэсавага сакратара Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксяндза Юрыя Санька.

— Як бы вы пракамэнтавалі заяву праваслаўнага экзарха усяе Беларусі, мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла?

— Гэта не мая кампэтэнцыя, каб камэнтаваць мітрапаліта. Для гэтага ёсьць прэс-служба Беларускай Праваслаўнай царквы.

Хачу сказаць адно: мы працягваем маліцца і як лічылі праваслаўных сваімі братамі, так і лічым. Заява мітрапаліта Паўла на гэта не паўплывае.

сьвятар там, у Бярозаўцы, нічога дрэннага ня робіць — ён моліцца зь людзьмі, гэта яго галоўнае заданьне

Мы молімся, і сьвятар там, у Бярозаўцы, нічога дрэннага ня робіць — ён моліцца зь людзьмі, гэта яго галоўнае заданьне.

Я думаю, што Праваслаўная царква сама павінна пракамэнтаваць гэтую заяву і растлумачыць, што меў на ўвазе мітрапаліт Павел.

Калі мы пачнём разважаць, што мітрапаліт меў на ўвазе, мы яшчэ больш заблытаем людзей. Мы, паўтараю, молімся аб адзінстве хрысьціян, надалей лічым праваслаўных братамі і будзем рабіць усё, каб гэтае супрацоўніцтва далей разьвівалася, і ня толькі ў сацыяльнай сфэры ці сфэры адукацыі...

— Пытаньне да вас як да каталіцкага сьвятара. Яно можа падацца несур’ёзным, але адказ на яго пасьля заявы праваслаўнага герарха шмат для каго можа быць вельмі актуальным — у католікаў і праваслаўных адзін Бог?

— Канечне. Слухайце, калі мы гаворым пра адзінства сакрамантаў, і калі нашы вернікі могуць прымаць сакрамант шлюбу у Праваслаўнай царкве, а праваслаўныя могуць, не зьмяняючы канфэсіі, прымаць шлюб у Касьцёле, пра што мы можам яшчэ гаварыць?

Зноў кажу, мы молімся аб адзінстве хрысьціян і лічым праваслаўных братамі, гэта нам запаведваў Ісус Хрыстос

Мы прымаем хрост праваслаўны, у нас ёсьць адзінства сакрамантаў. Таму тое, што мы кажам, што ёсьць адзін Бог — гэта само сабой разумеецца. У нас адна Біблія, адно Эвангельле.

Я думаю, што прэсавы сакратар Праваслаўнай царквы пастараецца вытлумачыць гэтыя словы мітрапаліта. А характарызаваць іх мы ня будзем, бо гэта ня наша кампэтэнцыя.

Зноў кажу, мы молімся аб адзінстве хрысьціян і лічым праваслаўных братамі, гэта нам запаведваў Ісус Хрыстос.

Айцец Яўген Усошын: не разумею, чаму ў размовае пра парафію ў Бярозаўцы згадваюцца ўніяты

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG