Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога расейскага губэрнатара і апазыцыянэра асудзілі на 8 гадоў калёніі


Мікіта Бялых
Мікіта Бялых

Прэсьненскі раённы суд у Маскве асудзіў былога губэрнатара Кіраўскай вобласьці Мікіту Бялых на 8 гадоў калёніі строгага рэжыму.

Паводле суду, Мікіта Бялых асабіста і праз пасярэдніка атрымаў хабар 600 тысяч эўра за спрыяньне бізнэсу.

На судзе Мікіта Бялых заявіў, што ніколі ня браў хабару. Ён доўгі час трымаў галадоўку ў зьняволеньні.

З 2005 па 2008 гады Бялых — лідэр партыі «Саюз правых сілаў», раней старшыня пермскага рэгіянальнага аддзяленьня «Саюзу правых сілаў», з 2004 года ўваходзіў у склад Фэдэральнай палітычнай рады СПС. З 2009 — губэрнатар Кіраўскай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG