Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь як міратворац і ІТ-краіна. 5 цытат з інтэрвію міністра Макея «Известиям»


Уладзімер Макей, архіўнае фота

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей даў інтэрвію расейскай газэце «Известия». Свабода выбрала 5 выказваньняў кіраўніка беларускага дыпляматычнага ведамства.

Пра мэты, якія ставіць Беларусь, легалізаваўшы біткойн і крыптавалюты

«Мы хочам, як гэта сфармуляваў кіраўнік беларускай дзяржавы, пабудаваць ІТ-краіну, каб максымальна выкарыстаць магчымасьці, якія адкрывае лічбавая трансфармацыя эканомікі, набыць статус рэгіянальнага лідэра ў ІТ-сфэры».

Аб прэтэнзіях, што пяцідзённы бязьвізавы рэжым, які ўвялі для замежных турыстаў у Беларусі, нашкодзіць бясьпецы Расеі

«Урэшце мы ж не ўчынялі скандалу, скажам, праз тое, што толькі ў 2016 годзе паміж Расеяй і Кітаем было зьдзейсьнена 760 тысяч паездак у рамках групавога бязьвізавага турабмену. Усе іх удзельнікі своечасова вярнуліся? Ніхто да Брэста не даехаў?»

Пра тое, як Менск зьбіраецца разам з Расеяй супрацьстаяць NATO

«Знаходзячыся на своесаблівым геапалітычным разломе, Беларусь як ніхто ўсьведамляе шкоднасьць лёгікі супрацьстаяньня, якая вядзе да раскручваньня сьпіралі напружанасьці і канфрантацыі на эўрапейскім кантынэнце».

Пра тое, што можа Менск прапанаваць для ўрэгуляваньня канфлікту на Данбасе

«Гэта канфлікт у нашым рэгіёне, у нашай сям’і. У прамым сэнсе слова. Таму дадатковым спосабам дапамагчы канфліктуючым бакам можа стаць увод на Данбас міратворцаў — зразумела, у тым ліку і беларускіх».

Пра стаўленьне да санкцый Эўразьвязу і ЗША супраць Расеі

«Канфрантацыя ўскладняе жыцьцё і трэцім краінам. Праз тое, што Беларусь у сёньняшніх умовах працягвае разьвіваць стасункі і з Расеяй, і з Захадам, нам часта даводзіцца чуць пытаньне: „Ды з кім жа вы — зь імі ці з намі?“ Тым самым нас падштурхоўваюць да памылковага і цалкам непрымальнага для нас выбару».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG