Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі могуць абмежаваць доступ да расьсьледаваньня Навальнага


Скрыншот з расьсьледаваньня Аляксея Навальнага
Скрыншот з расьсьледаваньня Аляксея Навальнага

«Роскомнадзор» унёс у рэестар забароненых да распаўсюду матэрыялаў старонку сайта Аляксея Навальнага з расьсьледаваньнем у дачыненьні да бізнэсоўцы Алега Дзерыпаскі і віцэ-прэм’ера Сяргея Прыходзькі, а таксама YouTube-відэа гэтага расьсьледаваньня.

Пра гэта паведаміў супрацоўнік Фонду барацьбы з карупцыяй Георгі Албураў.

Унясеньне ў рэестар азначае, што доступ да адпаведных рэсурсаў можа быць абмежаваны.

Аляксей Навальны назваў дзеяньні «Роскомнадзора» цэнзурай і заклікаў «распаўсюджваць відэа з расьсьледаваньнем як мага шырэй».

Напярэдадні «Роскомнадзор» паведаміў расейскай службе «Радыё Свабода» і парталу «Медиазона» пра ўключэньне ў гэты рэестар матэрыялаў. Сьцьвярджаецца, што адпаведныя рашэньні прыняў 9 лютага суд у Краснадарскім краі. На сайце суду гэтых рашэньняў пакуль няма.

У расьсьледаваньні Навальнага сьцьвярджаецца, што ў 2016 годзе віцэ-прэм’ер Расеі Сяргей Прыходзька правёў некалькі дзён на яхце Алега Дзерыпаскі. Аляксей Навальны называе гэта «хабарам».

Бабруйская эскортніца «спаліла» сувязі расейскіх чыноўнікаў з алігархамі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG