Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі Су-27 перахапіў самалёт-выведнік ЗША над Чорным морам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Расейскі вайсковы самалёт Су-27 праляцеў за два мэтры ад самалёта назіраньня ВМС ЗША ў міжнародным паветранай прасторы над Чорным морам, паведамляюць ВМС ЗША.

Паводле заявы амэрыканскага флёту, амэрыканскі самалёт ЕР-3 ARIES II завяршыў сваю місію заўчасна.

«Працягласьць перахопу склала дзьве гадзіны і 40 хвілін», — гаворыцца ў заяве, у якой адзначаецца, што ЕР-3 быў вымушаны праляцець скрозь выхлап расейскага зьнішчальніка-перахопніка.

Мінабароны Расеі распаўсюдзіла заяву, у якой гаварылася, што зьнішчальнік Су-27 перахапіў «самалёт ЗША EP-3, які праводзіў электронную выведку». Масква заявіла, што падчас правядзеньня перахопу выконваліся «ўсе захады перасьцярогі».

У заяве ВМС ЗША гаворыцца, што расейскія самалёты «павінны паводзіць сябе ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі для гарантаваньня бясьпекі і прадухіленьня інцыдэнтаў». Адзначаецца, што «небясьпечныя дзеяньні павялічваюць рызыку пралікаў і сутыкненьняў у паветры».

За апошнія гады ў Чорным моры, у Прыбалтыцы, Сырыі і ў іншых месцах адбыліся шматлікія небясьпечныя збліжэньні паміж самалётамі Расеі і NATO. Расейскія і вайскова-паветраныя сілы NATO апынуліся ў непасрэднай блізкасьці ад Чорнага мора пасьля таго, як Расея ўзмацніла сваю вайсковую прысутнасьць у рэгіёне пасьля захопу Расеяй у 2014 годзе Крымскага паўвострава.

У лістападзе мінулага году афіцыйныя асобы ЗША паведамілі, што расейскі зьнішчальнік Су-30 здзейсьніў «небясьпечны перахоп» самалёта вайскова-марскога флёту ЗША P8-А «Пасейдон». Пры гэтым інцыдэнце расейскі самалёт праляцеў перад амэрыканскім самалётам, вымусіўшы самалёт ЗША праходзіць праз свой выхлап і выклікаючы адхіленьне 15 градусаў і моцную турбулентнасьць, заявілі афіцыйныя асобы ЗША.

У красавіку 2014 гады два расейскія зьнішчальнікі зрабілі небясьпечны аблёт амэрыканскага эскадранага мінаносца. Эўрапейскае камандаваньне ЗША ў той час выказвала «глыбокую заклапочанасьць з нагоды небясьпечных і непрафэсійных расейскіх манэўраў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG