Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі зьнішчальнік перахапіў выведвальны самалёт ЗША


Расейскія зьнішчальнікі Су-35 і Су-30
Расейскія зьнішчальнікі Су-35 і Су-30

Узброеныя сілы ЗША заяўляюць, што расейскі зьнішчальнік зьдзейсьніў небясьпечны манэўр паблізу выведвальнага самалёта ЗША над Чорным морам. У Маскве кажуць, што зьнішчальнік кіраваўся да берагоў Расеі.

Расейскі самалёт праляцеў прыблізна за 15 мэтраў ад амэрыканскага, што выклікала моцную турбулентнасьць і прымусіла пілётаў зьмяніць вышыню, паведамляе Associated Press.

Прадстаўнік сілаў ЗША ў Эўропе Хуан Мартынэс назваў манэўр расейскага Су-30 «небясьпечным перахопам». Ён удакладніў, што амэрыканскі самалёт P-8A «праводзіў штатную апэрацыю ў міжнароднай паветранай прасторы». У міністэрстве абароны Расеі сьцьвярджаюць, што зьнішчальнік прыйшлося падняць у паветра, паколькі амэрыканскі самалёт на вялікай хуткасьці набліжаўся да дзяржаўнай мяжы.

Падобныя перахопы адбываюцца рэгулярна, аднак гэта першае «небясьпечнае збліжэньне» ад чэрвеня. Тады камандаваньне сілаў ЗША ў Штутгарце расказала пра інцыдэнт над Балтыйскім морам. Расейскі зьнішчальнік падляцеў да самалёта ЗША настолькі блізка, што на фотаздымках можна было разглядзець пілёта ў кабіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG