Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі карабель-выведнік заўважылі каля берагоў Паўночнай Караліны


Ілюстрацыйнае фота. Расейскі карабель-выведнік «Віктар Лявонаў» SSV-175 у порце Гаваны, Куба. 20 студзеня 2015 году
Ілюстрацыйнае фота. Расейскі карабель-выведнік «Віктар Лявонаў» SSV-175 у порце Гаваны, Куба. 20 студзеня 2015 году

Судна «Віктар Лявонаў» некалькі дзён таму выйшла з порту ў Трынідадзе і Табага.

Расейскі карабель-выведнік «Віктар Лявонаў» быў заўважаны ў міжнародных водах за 160 км на паўднёвы ўсход ад гораду Ўілмінгтону, Паўночная Караліна, праз усяго некалькі дзён пасьля выхаду з порту ў сталіцы Трынідад і Табага Порт-оф-Спэйн, паведамляюць амэрыканскія СМІ са спасылкай на крыніцы ва Ўзброеных сілах ЗША, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Паводле дзьвюх вайсковых крыніц, за расейскім караблём сочыць мінаносец USS Cole і яшчэ некалькі суднаў.

Спасылаючыся на крыніцу ў вайсковым ведамстве, амэрыканскія СМІ паведамляюць, што на мінулым тыдні карабель «Віктар Лявонаў», абсталяваны выведным абсталяваньнем і тэхнікай для перахопліваньня сыгналаў, бачылі ў Карыбскім моры.

У той момант было незразумела, куды накіроўвалася судна, аднак у мінулым яно, як правіла, ішло да ўсходняга ўзьбярэжжа, у раён мыса Канавэрал, Кінгс Бэй, Норфалка і Нью-Лёндана, дзе разьмешчаны амэрыканскія вайскова-марскія аб’екты.

Паводле другой крыніцы, на аснове папярэдніх дадзеных, карабель, хутчэй за ўсё, выконвае выведную місію працягласьцю ад 4 да 6 месяцаў каля ўсходняга ўзьбярэжжа ЗША.

У лютым ВМС ЗША заўважылі тое ж судна за 50 км ад узьбярэжжа Канэктыкуту — самага паўночнага пункту, куды яно калі-небудзь заходзіла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG