Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Ўладзімір Жырыноўскі стаў першым зарэгістраваным кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі, якія маюць прайсьці ў сакавіку 2018 году.
Фрунзэнская раённая пракуратура ў расейскім горадзе Саратаве зьвярнулася ў суд з патрабаваньнем прызнаць «замежным агентам» мясцовую арганізацыю хворых на цукровы дыябэт.
Міжнародны Алімпійскі камітэт ухваліў форму для расейскіх спартоўцаў, якія будуць выступаць на зімовай Алімпіядзе ў Паўднёвай Карэі пад нэўтральным сьцягам.
На паўночным захадзе Масквы рэйсавы аўтобус наехаў на прыпынак грамадзкага транспарту. Ахвяраў няма, пацярпелі тры чалавекі, паведамілі агенцтву «Масква» у сталічным Міністэрстве надзвычайных сытуацый.
Ва ўспамінах балерыны Мацільды Кшэсінскай сапраўды ёсьць запіс, зь якога вынікае, што яна была цяжарная ад будучага імпэратара Мікалая II.
Пракуратура ў Саратаве запатрабавала зарэгістраваць арганізацыю, якая дапамагае хворым на цукровы дыябэт, у якасьці замежнага агента. Гэта адбылося пасьля звароту ў нагляднае ведамства студэнта мэдычнай ВНУ.
Прадстаўнікі кампаніі патрабуюць прызнаць незаконным загад спэцслужбы падаць дадзеныя карыстальнікаў мэсэнджэра Telegram.
У камэры захоўваньня крамы «Перекресток» на плошчы Калініна ў Санкт-Пецярбургу ўвечары 27 снежня адбыўся выбух.
«Роскосмас» страціў 19 спадарожнікаў пры запуску з касмадрому Ўсходні праз тое, што ракета-носьбіт была наладжаная на старт з касмадрому Байканур.
На Данбасе завяршыўся абмен палоннымі. Пра гэта заяўляе ўкраінскі бок і прадстаўнікі сэпаратыстаў.
Старонка кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ў Facebook заблякаваная ў сувязі з санкцыямі ЗША. Пра гэта паведамляе партал «Медиазона» са спасылкай на прэс-службу сацыяльнай сеткі.
Украіна і самаабвешчаныя рэспублікі Данбасу пачалі абмен палоннымі.
Украінскіх палонных, якія знаходзяцца на тэрыторыі так званай Луганскай народнай рэспублікі, вывезьлі са сьледчага ізалятара для працэдуры абмену.
Міністэрства прыроды Расеі зацьвердзіла новую рэдакцыю Чырвонай кнігі, якая зьмяшчае сьпісы рэдкіх і зьнікаючых відаў жывёл, завяршыўшы, такім чынам, Год экалёгіі і Год асабліва ахоўных прыродных тэрыторый у Расеі. Пра гэта паведамляе РІА Навіны.
Лідэра Аб’яднаньня перавозчыкаў Расеі Андрэя Бажуціна, якога ў аўторак павінны былі вызваліць з-пад адміністрацыйнага арышту, павезьлі з спэцпрыёмніка ў невядомым кірунку.
Прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна афіцыйна вылучылі на выбары кіраўніка дзяржавы ў 2018 годзе. Самога яго не было на мерапрыемстве праз «загружаны графік».
Тэлевядоўца вылучаецца ад партыі «Грамадзянская ініцыятыва». Цяпер ёй трэба будзе сабраць 100 тысяч подпісаў, каб афіцыйна стаць кандыдатам на выбарах 2018 году.
Паводле Петрышэнкі, таваразварот «дасягнуў 26 млрд даляраў», але гэтулькі і было ў 2016 годзе.
Сто год таму, 26 сьнежня (13 сьнежня паводле «старога стылю») 1917 году ў Бахчысараі была абвешчаная Крымская Народная Рэспубліка — Курултай (парлямэнт) крымскататарскага народу ўхваліў Канстытуцыю рэспублікі і сфармаваў урад.
Аляксандар Лукашэнка 26 сьнежня возьме ўдзел у «нефармальнай сустрэчы» кіраўнікоў краінаў Садружнасьці незалежных дзяржаваў у Маскве.
Расейская тэлевядоўца Ксенія Сабчак назвала нядопуск Аляксея Навальнага да ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах «жахлівай несправядлівасьцю і чарговай памылкай уладаў».
Іх вінавацяць у незаконным захоўваньні зброі і выбуховых рэчываў.
Штабы Навальнага ператворацца ў штабы выбарчага страйку, а ўсе валянтэры будуць накіраваныя на назіраньне ў выбарчых акругах.
Заява была зроблена 25 сьнежня сэпаратысцкімі лідэрамі і прадстаўніком ураду Ўкраіны ў тэлевізійных камэнтарах пасля сустрэчы ў Маскве.
Трагедыя адбылася каля станцыі мэтро «Славянский бульвар». Паведамляецца пра як мінімум 5 загінулых і 15 параненых.
Ён заклікаў будучых зарэгістраваных кандыдатаў зьняцьця з выбараў, калі яго не зарэгіструюць.
Сходы груп выбаршчыкаў па вылучэньні расейскага апазыцыянэра кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у 2018 годзе праходзяць адразу ў некалькі гарадах.
У міністэрстве замежных спраў Расеі лічаць, што «ЗША ў пэўным сэнсе пераступілі рысу», абвясьціўшы пра намер пачаць пастаўкі абарончых узбраеньняў Украіне.
Чальцы Расейскай акадэміі навук падпісалі адкрыты ліст з крытыкай на адрас дырэктара Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Аляксандра Бортнікава за інтэрвію, якое ён даў выданьню «Российская газета».
МНС Украіны разам з украінскімі і міжнароднымі валянцёрскіх арганізацый працягваюць аднаўляць інфраструктуру і сацыяльныя аб’екты пасёлку Новалуганскае.
У зоне ўзброенага канфлікту на Данбасе за год загінулі 85 мірных жыхароў, яшчэ 384 былі параненыя
Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу паведаміў расейскаму прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну аб выкананьні загаду пра вывад расейскіх войскаў з Сырыі.
Выбары прэзыдэнта Расеі прызначаныя на 18 сакавіка 2018 года.
Пра гэта паведамляе брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Суд у Маскве прысудзіў да 40 гадзінам абавязковых работ удзельніцу расейскага панк-гурту Pussy Riot Марыю Алёхіну.
Служба бясьпекі Ўкраіны заяўляе, што яе супрацоўнікі затрымалі чыноўніка сакратарыяту Кабінэту міністраў Украіны, які дзейнічаў у інтарэсах расейскіх спецслужбаў.
Галасаваньне ў ААН 19 сьнежня адбылося ў пэўным кантэксьце двухбаковых адносінаў, а кантэкст гэты даволі неспрыяльны. І гэтае галасаваньне можа стаць той самай саломінай, якая зламала хрыбет вярблюду.
Ракетная ўстаноўка «Бук», зь якой у ліпені 2014 году пад Данецкам быў зьбіты «Боінг-777» малайзійскіх авіяліній, была дастаўлена ва Ўкраіну і пасьля вывезена з тэрыторыі гэтай краіны расейскімі вайскоўцамі.
Міністэрства фінансаў ЗША ўнесла кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ў «сьпіс Магніцкага».
Украінская журналістка Міхайліна Скорык, якая ў Менску даведалася пра забарону наведваньня Расеі і адначасова Беларусі, распавяла Радыё Свабода падрабязнасьці сваёй сустрэчы ў Фрунзэнскім раённым аддзяленьні ўнутраных спраў.
У Хакасіі у мясцовай жыхаркі Любові Ліцягевіч адабралі семярых прыёмных дзяцей з-за доўгіх валасоў ў аднаго з яе сыноў.
У Менску 20 сьнежня адбудзецца апошняе ў бягучым годзе паседжаньне Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе. Перамовы чакаюцца складанымі, бо сабраўся цэлы клубок нявырашаных праблемаў.
Словы тэлевядучай Ксеніі Сабчак на прэсавай канфэрэнцыі 24 кастрычніка, дзе яна заявіла, што «з пункту гледжаньня міжнароднага права, Крым — украінскі», правяраецца пракуратурай на экстрэмізм. Пра гэта паведамляе расейскі тэлеканал Дождж са спасылкай на пракурора Масквы Уладзімера Чурыкава.
Пра гэта гаворыцца ў справаздачы ААН, выдадзенай у Міжнародны дзень мігранта. У ёй адзначаецца, што доля насельніцтва Зямлі, якое стала міжнароднымі мігрантамі, вырасла з 2,8% у 2000 годзе да 3,4% сёлета.
Паводле слоў расейскага віцэ-прэм’ера, «Сырыя — бясконца багатая краіна», і расейскіх інвэстараў цікавяць яе карысныя выкапні, унікальнае геаграфічнае становішча «і многае іншае»
У Расеі растуць антызаходнія настроі. Паводле дадзеных апытаньня сацыёлягаў «Лявада-Цэнтар», ЗША адмоўна ўспрымае 60 адсоткаў апытаных, Эўразьвяз — 54 працэнты. У студзені колькасьць расейцаў, якія нэгатыўна адносяцца да ЗША, складала 49%, а да ЭЗ — 47%.
18 сьнежня ў Расеі афіцыйна стартавала кампанія па выбарах прэзыдэнта краіны. Сёньня «Российская газета» апублікавала пастанову Савета Фэдэрацыі «Аб прызначэньні выбараў прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі».
Уладзімір Пуцін падзякаваў прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу за інфармацыю ад ЦРУ, якая дапамагла знайсьці і затрымаць падазраваных у падрыхтоўцы тэрактаў у Санкт-Пецярбургу і іншых гарадах Расеі.
Кіраўніцтва сацыяльнай сеткі «вКонтакте» патлумачыла «ўзломам» паведамленьні ў падтрымку прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, апублікаваныя ў акаўнтах памерлых людзей. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Дождь».
Журналістка выказала гатоўнасьць аб’яднацца з іншымі апазыцыйнымі палітыкамі.
Загрузіць яшчэ