Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Згубілі 19 спадарожнікаў, бо наладзілі ракету не на той касмадром, — віцэ-прэм’ер Расеі


Запуска ракеты з касмадрому Байканур 27 сьнежня. Пасьля запуску «Роскосмос» страціў першы ў гісторыі ангольскі спадарожнік.

«Роскосмас» страціў 19 спадарожнікаў пры запуску з касмадрому Ўсходні праз тое, што ракета-носьбіт была наладжаная на старт з касмадрому Байканур. Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка ўраду Расеі Дзьмітрый Рагозін, які, у прыватнасьці, курыруе касьмічную прамысловасьць.

Рагозін абвінаваціў кіраўніцтва «Роскосмос» у «сыстэмных памылках».

Пуск з касмадрому Ўсходні, пасьля якога згубіліся 19 спадарожнікаў, адбыўся 28 лістапада. Гэта быў другі касьмічны запуск у гісторыі Ўсходняга, на будаўніцтва якога былі выдаткаваныя сотні мільярдаў рублёў. Прадстаўнікі «Роскосмос» страту спадарожнікаў патлумачылі памылкай альгарытму разгоннага блёка «Фрэгат».

27 сьнежня «Роскосмос» страціў першы ў гісторыі ангольскі спадарожнік, запушчаны з касмадрому Байканур. Апарат падаў сыгнал пасьля аддзяленьня ад разгоннага блёка «Фрэгат», але потым інфармацыя ад яго перастала паступаць. Сярод магчымых прычын аварыі пакуль называецца адмова перадатчыка або іншага абсталяваньня на спадарожніку.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG