Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прад’явілі абвінавачаньні тром падазраваным у спробе ўзарваць царкву у Санкт-Пецярбургу


Затрыманьне падазраваных у падрыхтоўцы тэрактру, фота ФСБ.
Затрыманьне падазраваных у падрыхтоўцы тэрактру, фота ФСБ.

Тром падазраваным у падрыхтоўцы тэракту ў Казанскім саборы Санкт-Пецярбургу прад’явілі абвінавачваньне. Іх вінавацяць у незаконным захоўваньні зброі і выбуховых рэчываў, паведамляе партал «Медиазона».

14 сьнежня прадстаўнікі Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі паведамілі пра затрыманьне групы асоб, нібыта якая займалася падрыхтоўкай тэрарыстычных актаў у Пецярбургу. Паводле інфармацыі сьледчых, адзін з затрыманых рыхтаваўся падарваць Казанскі сабор.

17 сьнежня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падзякаваў прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу за інфармацыю ад ЦРУ, якая дапамагла знайсьці і затрымаць падазраваных у падрыхтоўцы тэрактаў у Санкт-Пецярбургу і іншых гарадах Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG