Ці стаў той рэфэрэндум апошняй паваротнай кропкай у паўстаньні дыктатуры ў Беларусі? Ці будуць беларускія эліты ў выпадку крызісу зьвяртацца да Масквы, як да мэдыятара, як яны рабілі гэта 21 год таму? Ці перагледзяць Канстытуцыю ўзору 1996 году тыя, хто прыйдзе на зьмену Лукашэнку?
Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць заснавальнік Цэнтру новых ідэяў Рыгор Астапеня, рэдактар выданьня REFORMATION Сэрж Харытонаў і палітычны аглядальнік парталу TUT.BY Арцём Шрайбман. Вядзе перадачу Юры Дракахруст