Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі міністар назваў «яўным глупствам» ідэю «падатку на дармаедаў»


Максім Арэшкін, архіўнае фота
Максім Арэшкін, архіўнае фота

Пакуль у Беларусі зьбіраюцца неяк мадыфікаваць скандальную ідэю «падатку на дармаедаў», у Расеі абмяркоўваюць увядзеньне такога падатку.

Міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Максім Арэшкін выступае супраць такога збору, пра што ён расказаў Gazeta.ru.

«Папраўдзе, гэта яўнае глупства, бо людзей, якія трапілі ў няпростую сытуацыю і страцілі працу, трэба падтрымліваць, — сказаў Арэшкін. — І галоўнае, даваць ім магчымасьць і ствараць умовы для таго, каб яны вярнуліся да актыўнага жыцьця».

Ён таксама падкрэсьліў, што празь няпростую дэмаграфічную сытуацыю «для Расеі важны кожны чалавек», таму першаснай задачай ёсьць стварэньне ўмоваў для камфортнага разьвіцьця і рэалізацыі патэнцыялу.

«Марш недармаедаў» у Бабруйску 12 сакавіка, ілюстрацыйнае фота
«Марш недармаедаў» у Бабруйску 12 сакавіка, ілюстрацыйнае фота

Паводле зьвестак беларускага Міністэрства падаткаў і збораў, летась «падатак на дармаедаў» сплацілі каля 51 600 беларусаў, а апавяшчэньняў пра неабходнасьць выплаціць збор было разаслана каля 470 000. Але пасьля масавых пратэстаў Аляксандар Лукашэнка прыпыніў збор, грошы вярнулі толькі 15 тысячам чалавек.

Цяпер «дармаедзкаму» дэкрэту далі новую назву і зьбіраюцца адабраць ільготы на дзяржаўныя паслугі (на якія менавіта, ня кажуць, але можа адбыцца нешта антыканстытуцыйнае — але і сам падатак называюць антыканстытуцыйным).

Падатак на дармаедзтва — трэці за апошнія 100 гадоў. Як кайзэр, Хрушчоў і Лукашэнка прымушалі беларусаў працаваць

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG