Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «дармаедаў» адбяруць ільготы на дзяржаўныя паслугі. На якія менавіта, ня кажуць


Ірына Касьцевіч, архіўнае фота

Праект абноўленай вэрсіі «дэкрэту пра дармаедаў» цяпер знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзыдэнта, перадае БлаПАН. Тэкст па-ранейшаму не публікуецца.

Паводле міністаркі працы Ірыны Касьцевіч, у дэкрэце для «дармаедаў» плянуецца «поўная кампэнсацыя тых выдаткаў, на якія сёньня даюць ільготы з боку дзяржавы». Але якія льготы адбяруць, «будзе яшчэ разглядацца».

Раней паведамлялася, што дэкрэту правялі «карэнную рэканструкцыю», але ў чым яна заключалася, акрамя зьмены назвы (цяпер, меркавана, будзе звацца «Па спрыяньні занятасьці»), не ўдакладнялася.

Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў абнавіць дэкрэт № 3 да 1 кастрычніка. 9 сакавіка Лукашэнка пастанавіў прыпыніць на год дзеяньне дэкрэту пасьля масавых акцыяў пратэсту па ўсёй Беларусі, але пасьля казаў, што не адмовіўся ад «падатку на дармаедаў». Ад чыноўнікаў гучалі розныя прапановы ў абнаўленьні дэкрэту, у тым ліку такія, што могуць супярэчыць Канстытуцыі.

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая перадавала ў адміністрацыю Лукашэнкі праект АГП, у якім прапаноўвалася замест «падатку на дармаедаў» увесьці адрасную грашовую падтрымку ў залежнасьці ад прыбытку, даваць ваўчары на пачатковую і сярэднюю адукацыю і ўвесьці індывідуальнае мэдыцынскае страхаваньне (сам дэкрэт, магчыма, парушае Канстытуцыю).

Шмат беларускіх «дармаедаў» насамрэч працуюць. Але працуюць у Расеі

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG