Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па Менску прайшоў «Марш абураных беларусаў» супраць «падатку на дармаедаў» і дзедаўшчыны. Відэа


«Марш абураных беларусаў» («марш недармаедаў» у Менску

Коратка

Лідэр «Беларускага нацыянальнага кангрэсу» Мікола Статкевіч прызначыў на 14-ю гадзіну 21 кастрычніка акцыю пратэсту на менскай Кастрычніцкай плошчы.

Пратэстоўцы мірна прайшлі ад Кастрычніцкай да плошчы Незалежнасьці, акцыя цягнулася менш за гадзіну. У час шэсьця не было затрыманьняў і перашкодаў мітынгоўцам, але пасьля былі затрыманыя прынамсі два актывіста.

Акцыя не санкцыянаваная ўладамі, але Статкевіч загадзя папярэдзіў улады аб яе правядзеньні. Патрабаваньні, што плянуецца высоўваць на маршы — скасаваньне «дэкрэту аб дармаедах», падвышэньне заробкаў і пэнсіяў, змаганьне зь дзедаўшчынай і гвалтам у войску. На першы «Марш абураных беларусаў» 17 лютага Беларускі нацыянальны кангрэс вывеў на вуліцы сталіцы каля 3000 чалавек.

16:59 21.10.2017

15:02 21.10.2017

Затрымалі Вольгу Мікалайчык і Арцёма Чарняка

Менавіта на маршы нікога не чапалі, затрыманьні пачаліся па завяршэньні.

14:47 21.10.2017

На плошчы Незалежнасьці Мікола Статкевіч абвясьціў аб завяршэньні мітынгу

Статкевіч кажа, што акцыя, на яго думку, прайшла годна, але выглядае расчараваным колькасьцю ўдзельнікаў.

Затрыманых менавіта на акцыі не заўважана, але адбываліся прэвэнтыўныя затрыманьні. Пасьля мітынгу, як паведамляюць відавочцы, за актывісткай Вольгай Мікалайчык ідзе «хвост» зь некалькіх «людзей у цывільным».

Пратэсты, кажа ён, працягнуцца ў рэгіёнах, магчыма, у іншых фарматах, цяперашні этап пратэстаў завершыцца 25 сакавіка ў Менску, на Дзень Волі.

14:40 21.10.2017

Тым часам мітынгоўцы дайшлі да плошчы Незалежнасьці, падыходзяць да Чырвонага касьцёла. Міліцыя і «людзі ў цывільным» ня чыняць перашкодаў.

Загрузіць яшчэ

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG