Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар падаткаў Беларусі адмовіўся ад ідэі «страхоўкі ад турмы»


Міністар падаткаў і збораў Сяргей Налівайка, архіўнае фота
Міністар падаткаў і збораў Сяргей Налівайка, архіўнае фота

Міністар падаткаў і збораў Беларусі Сяргей Налівайка заявіў у перадачы «Галоўны эфір» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1», што ідэя «страхоўкі ад турмы» для прадпрымальнікаў ня будзе разьвівацца.

«Экономическая газета» расказала 10 кастрычніка аб праекце дэкрэту «Аб забесьпячальным дэпазыце», паводле якога бізнэсоўцам давалася б магчымасьць унесьці ў «Беларусбанк» ня менш за 50 тысяч рублёў на выпадак затрыманьня за эканамічныя злачынствы, каб пазьбегнуць турмы. Спачатку ў тое, што гэта ня жарт, верылі ня ўсе. Аўтар праекту не называўся, ідэю баранілі ананімна.

«Гэтая ідэя была разгледжаная на ўзроўні экспэртаў, — казаў Налівайка пра «страхоўку ад турмы». — На мой погляд, гэтая ідэя не заслугоўвае ўвагі. І далей ніяк ня будзе разьвівацца».

Ідэю «страхоўкі ад турмы» экспэрты бачылі супярэчнай Канстытуцыі, якая абяцае ўсім грамадзянам роўнасьць перад законам, незалежна ад наяўнасьці ці адсутнасьці адмысловых банкаўскіх рахункаў. Але эканаміст Яраслаў Раманчук нагадваў, што ў Беларусі былі прынятыя і «дэкрэт пра дармаедаў», які ён і шмат іншых лічаць супярэчным Канстытуцыі, і крымінальны артыкул за лжэпрадпрымальніцтва. Эканаміст мяркуе, што гэты праект дэкрэту — «з той жа сэрыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG