Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абноўлены дэкрэт аб «дармаедах» можа закрануць паўмільёна беларусаў


Натальля Качанава, архіўнае фота

Новая канцэпцыя дэкрэту амаль гатовая. Яна закране і амаль 100 тысяч беларусаў, якія працуюць за мяжой. Пра гэта сёньня заявіла кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава, перадае БелТА.

«Цяпер мы рыхтуем і практычна заўтра ўнясём новую канцэпцыю дэкрэту № 3», — сказала яна на прэзыдэнцкай нарадзе.

Яна таксама паведаміла, што, паводле зьвестак з аблвыканкамаў, у краіне каля 500 тысяч беспрацоўных, а 97,6 тысячы беларусаў працуюць за мяжой.

«Не знайшоўшы тут працы, яны проста выяжджаюць», — падсумавала Качанава.

Яна прывяла ў якасьці прыкладу цяжкай сытуацыі Столін:

«...Там няма проста работы сёньня. Значыць, трэба думаць, якія адкрываць вытворчасьці і якія ствараць працоўныя месцы: і высокапрадукцыйныя, і невысокапрадукцыйныя — працоўныя месцы павінны быць».

Аляксандар Лукашэнка на гэтай нарадзе заявіў, што «мы павінны прасякнуцца пачуцьцём, што кожны чалавек павінен мець магчымасьць працаваць», таму тым, хто хоча працаваць, «трэба дапамагчы ўладкавацца і заплаціць». Таксама ён намякнуў на «дармаедаў».

«Я адчуваю і бачу сытуацыю: чалавек сёньня гатовы любую працу выконваць, — упэўнены Лукашэнка. — Так, ёсьць 10% на ўліку ў [міністра ўнутраных спраў] Шуневіча і іншых, зь імі мы працуем па-свойму, прытым жорстка працуем».

Паводле дадзеных Белстата, у верасьні 2017 году ў Беларусі было зарэгістравана 28,5 тысяч беспрацоўных (у студзені 2017 — 37,6 тысяч).

Лукашэнка адклаў заробкі «па пяцьсот» на ІІ квартал 2018 году

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG