Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Ігар Платніцкі падаў у адстаўку. На сайце «Луганскинформцентр» паведамляецца, што прычынай стаў стан ягонага здароўя.

Выконваць яго абавязкі «да маючых адбыцца выбараў» будзе кіраўнік міністэрства дзяржбяспекі (МГБ) непрызнанай рэспублікі Леанід Пасечнік. Ён заявіў пра сваю прыхільнасьць да Менскіх пагадненьняў па мірным урэгуляваньні канфлікту на Данбасе. Платніцкі, па словах Пасечніка, прызначаны ўпаўнаважаным ад «ЛНР» па выкананьні Менскіх пагадненняў.

21 лістапада ў Луганску разгарэўся канфлікт паміж Платніцкі і міністрам унутраных спраў «ЛНР» Ігарам Карнетам. Днём раней Платніцкі адправіў Карнета ў адстаўку, але той адмовіўся пакідаць сваю пасаду. Платніцкі абвінаваціў Карнета ў «сілавым захопе ўлады». 23 лістапада паведамлялася, што Платніцкі зьбег у Расею.

У Крамлі адмовіліся камэнтаваць сытуацыю ў Луганску.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG