Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна не атрымала прававой дапамогі ад Беларусі ў справе «беларускага шпіёна». Ён застанецца пад арыштам да 18 студзеня.

Расьсьледаваньне справы грамадзяніна Беларусі, затрыманага ў чэрвені ў Чарнігаве паводле падазрэньня ў зборы сакрэтнай інфармацыі на карысьць Расеі, падоўжана да 20 студзеня наступнага года, а яго знаходжаньне пад вартаю — да 18 студзеня.

Завяршыць дасудовае расьсьледаваньне справы не дазваляе адсутнасьць вынікаў прызначаных судовых экспэртыз, а таксама выкананьня кампэтэнтнымі органамі Беларусі даручэньня аб міжнароднай прававой дапамозе. З судовага рашэньня вынікае, што толькі пасьля гэтых працэсуальных дзеяньняў сьледзтва можа прадаставіць падазраванаму ды ягонаму абаронцу матэрыялы крымінальнай справы для азнаямленьня.

Радыё Свабода зьвярнулася з афіцыйным запытам у Службу бясьпекі Ўкраіны па падрабязнасьці гэтай справы. Згодна з украінскім заканадаўствам, СБУ абавязаная адрэагаваць на зварот СМІ на працягу 5 працоўных дзён.

Раней украінскія экспэрты выказвалі меркаваньні, што справа затрыманага ў Беларусі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі ёсьць адказам менавіта на затрыманьне беларускага грамадзяніна ў Чарнігаве.

У кастрычніку стала вядома, што Ўкраіна зьвярнулася да кампэтэнтных органаў Беларусі па прававую дапамогу ў гэтай справе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG