Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура Расеі правярае словы Сабчак, што Крым украінскі


Ксенія Сабчак
Ксенія Сабчак

Генэральная пракуратура Расеі правераць выказваньне Ксеніі Сабчак пра тое, што Крым — украінскі. Пра гэта сама тэлевядоўца, якая мае намер удзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Расеі, паведаміла ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы». Паводле Сабчак, аб праверцы Генпракуратуры ёй стала вядома з афіцыйнага ліста ведамства.

Сабчак 18 кастрычніка абвясьціла аб сваім намеры балятавацца на пост прэзыдэнта Расеі ў 2018 годзе. У якасьці кандыдата «супраць усіх» тэлевядоўца запатрабавала вызваліць палітвязьняў, а таксама заявіла, што з пункту гледжаньня міжнароднага права, Крым — гэта тэрыторыя Ўкраіны. За гэтае выказваньне некаторыя дэпутаты Дзярждумы Расеі запатрабавалі прыцягнуць Сабчак да крымінальнай адказнасьці і зьвярнуліся з адпаведным запытам у Генпракуратуру і ФСБ.

Крым быў анэксаваны Расеяй у 2014 годзе па выніках рэфэрэндуму, які быў праведзены насуперак заканадаўству Ўкраіны і пасьля таго, як паўвостраў узялі пад кантроль расейскія войскі.

Расейскае заканадаўства прадугледжвае адказнасьць за «заклікі да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці» краіны. Сабчак лічыць, што яна не парушыла гэтага закону, паколькі проста канстатавала факт аб міжнародным статусе Крыма, а не заклікала да аддзяленьня паўвострава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG