Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супернікам Пуціна на выбарах будзе дырэктар саўгасу


Дырэктар маскоўскага «Саўгаса імя Леніна» Павел Грудзінін перамог у праймэрыз, арганізаваным рухам «Левы фронт», і стаў, такім чынам, кандыдатам у прэзыдэнты Расеі ад левых і патрыятычных сіл. Аб гэтым паведамляецца на сайце руху.

Праймэрыз адбыліся напярэдадні, у другім туры Грудзінін атрымаў больш за 58 адсоткаў галасоў і апярэдзіў эканаміста, сузнасальніка партыі «Яблоко» Юрыя Болдырава. У папярэднім галасаваньні таксама ўдзельнічалі раднік прэзыдэнта Сяргей Глазьеў, пісьменьнік Захар Прылепін, дэпутаты Дзярждумы ад КПРФ Сяргей Шаргуноў і Валерый Рашкін.

Левы фронт мае намер дамагацца, каб Грудзініна вылучылі адзіным кандыдатам ад усіх левых партый.

Выбары прэзыдэнта РФ павінны прайсьці 18 сакавіка 2018 года, выбарчая кампанія афіцыйна пачынаецца 7 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG