Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеўскі патрыярх патлумачыў, пра што можна дамаўляцца з Расейскай праваслаўнай царквой


Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт
Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт

Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт заявіў, што ўзначаленая ім царква ніколі ня вернецца ў Маскоўскі патрыярхат. Такую заяву Філарэт зрабіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве 1 сьнежня.

Філарэт заявіў, што лічыць магчымым дыялёг паміж цэрквамі па пытаньні прызнаньня аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, першым крокам да чаго павінна стаць аднаўленьне малітоўных зносін і зьняцьце анатэмы, накладзенай на Філарэта пасьля стварэньня Украінскай царквы, пасьлядоўнікаў якой у Маскве лічаць раскольнікамі. Пры гэтым Філарэт раскрытыкаваў Украінскую праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату, сказаўшы, што яна «служыць інтарэсам агрэсара».

Напярэдадні на сайце Расейкай праваслаўнай царквы апублікавалі вытрымкі зь ліста, які Філарэт даслаў Архірэйскаму сабору РПЦ. У працытаваным фрагмэнце Філарэт нібыта паведамляў пра адмену ўсіх ранейшых рашэньняў і прасіў прабачэньня.

Аднак прэсавы сакратар Філарэта Яўстраці Зара адразу ж адпрэчыў інфармацыю, апублікаваную на сайце РПЦ, і паведаміў, што Філарэт патлумачыць усё на прэсавай канфэрэнцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG