Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі «сэнатар» назваў амэрыканскага сэрыйнага забойцу «апалчэнцам ЛНР», якому ўкраінцы намалявалі свастыку


Чарлз Мэнсан
Чарлз Мэнсан

Чалец Савету Фэдэрацыі Расеі ад Разанскай вобласьці, палкоўнік ФСБ у запасе, уладальнік мэдаля «За вяртаньне Крыму» Ігар Марозаў зрабіў рэпост ў твітэры фатаграфіі нібыта «забітага апалчэнца ЛНР», якому перад расстрэлам намалявалі свастыку на лобе. Пра гэта паведамляе «Открытая Россия».

Насамрэч на здымку памерлы нядаўна ў амэрыканскай турме сэрыйны забойца Чарлз Мэнсан.

Паводле расейскіх законаў, за любую публічную дэманстрацыю нацысцкай сымболікі або атрыбутыкі прадугледжана адміністрацыйнае пакараньне ў выглядзе штрафу або арышту да 15 сутак.

У канцы кастрычніка суд у Тальяці арыштаваў на 10 сутак актывістку руху «Артподготовка» Ірыну Бандарэнку, прызнаўшы яе вінаватай у публічнай дэманстрацыі нацысцкай сымболікі. Падставай паслужыў рэпост нейкага малюнка, зьвязанага з акцыяй «Рускі марш».

Паводле зьвестак расейскіх праваабаронцаў, колькасьць вынесеных пакараньняў па артыкуле пра дэманстрацыю нацысцкай сымболікі за апошнія гады вырасла ў Расеі амаль да дзьвюх тысяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG