Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракрамлёўскія радыкалы сарвалі ў Маскве паказ фільму пра вайну на Данбасе


Artdocfest 2017
Artdocfest 2017

Актывісты радыкальнага руху SERB распылілі ў залі, дзе меўся прайсьці паказ фільму «Палёт кулі» пра вайну ва Ўкраіне, пахучую вадкасьць, прэзыдэнт фэстывалю «Артдокфэст» Віталь Манскі абвясьціў пра эвакуацыю з залі.

Спачатку людзі, што пратэставалі супраць паказу фільму, заблякавалі ўваход у залую, а потым накінулі куртку на праектар. Паліцыя пачала выводзіць пратэстоўцаў з кіназалі. Паводле інфармацыі «Новой газеты», сярод актывістаў былі прадстаўнікі радыкальнага руху SERB (South East Radical Block — Паўднёва-ўсходны радыкальны блёк), вядомага сваёй падтрымкай антыўкраінскіх сэпаратыстаў на Данбасе.

​У суботу на фэстывалі дакумэнтальнага кіно «Артдокфэст» у Маскве на паказ фільму Бэаты Бубянец «Палёт кулі», прысьвечанага вайне ва Ўкраіне, прыйшлі паплечнікі прарасейскіх сэпаратыстаў і прыгразілі сарваць яго наступны паказ, заплянаваны на нядзелю.

На апублікаваным у фэйсбуку Бубянец відэа гутаркі двух мужчын і жанчыны з прэзыдэнтам «Артдокфэсту» Віталём Манскім прыхільнікі сэпаратыстаў сьцьвярджаюць, што фільм услаўляе байцоў украінскага дабравольніцкага батальёну «Айдар», якія нібыта «забівалі і гвалтавалі людзей». Яны пагражаюць, што 10 сьнежня на другі паказ фільму ў Маскве «прыйдуць 500 чалавек» і сарвуць яго. Адзін з суразмоўцаў Манскага сьцьвярджае, што «з 2014 году» знаходзіцца ў Данбасе.

Актывісты руху SERB пацьвердзілі сваю датычнасьць да зрыву паказу фільму пра вайну на Данбасе «Палёт кулі», дэманстраванага ў рамках фэстывалю «Артдокфэст» у Маскве. Лідэр руху Ігар Бекетаў паведаміў «Інтэрфаксу», што гэта зладзілі актывісты руху. Камзнтароў праваахоўных органаў па факце інцыдэнту пакуль не паступала.

Раней СМІ паведамілі пра тое, што ў часе паказу фільму «Палёт кулі» у рамках Міжнароднага фэстывалю дакумэнтальнага кіно «Артдокфэст» у кінатэатры «Октябрь» на Новым Арбаце актывісты распылілі пахучую вадкасьць у залі, пасьля чаго паказ быў адменены.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG