Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прапанаваў прыцягваць беларусаў да будаўніцтва расейскіх АЭС


Аляксандар Лукашэнка прапанаваў у пэрспэктыве прыцягнуць беларускіх спэцыялістаў да будаўніцтва АЭС у Курскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі, паведамляе БЕЛТА.

Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў 5 сьнежня на сустрэчы з губэрнатарам Курскай вобласьці Аляксандрам Міхайлавым.

Лукашэнка сказаў, што беларускія спэцыялісты самі прапанавалі паўдзельнічаць у будаўніцтве расейскай АЭС у наступным годзе ці праз год. Паводле ранейшых дамоўленасьцяў з «Росатомом» беларусы спачатку павінны навучыцца выконваць асноўныя працы пры будаўніцтве АЭС.

Кіраўнік Беларусі нагадаў пра досьвед супрацы беларускіх і расейскіх спэцыялістаў на будоўлі Беларускай АЭС. На яго думку, беларусы могуць удзельнічаць у будаўніцтве ня толькі АЭС у Курскай вобласьці, але і іншых падобных аб’ектаў як у Расеі, так і ў іншых краінах.

Месца будаўніцтва Курскай АЭС — 2

XS
SM
MD
LG