Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфарматар ФБР: Крэмль хацеў кантраляваць усясьветны рынак урану


Кіраўнік камітэту Палаты прадстаўнікоў па выведцы Дэвін Нуньес (на здымку справа) пачаў расьсьледаваньне ўранавага пагадненьня «Росатома»
Кіраўнік камітэту Палаты прадстаўнікоў па выведцы Дэвін Нуньес (на здымку справа) пачаў расьсьледаваньне ўранавага пагадненьня «Росатома»

Крэмль перасьледаваў стратэгію кантролю глябальнага рынку ўрану, набываючы канадзкую фірму Uranium One. Такая выснова вынікае з матэрыялаў інфарматара ФБР, былога амэрыканскага кансультанта даччынай кампаніі «Росатома» Tenex.

Дакумэнты апынуліся ў распараджэньні вашынгтонскай газэты The Hill, якая некалькі тыдняў таму першай апублікавала артыкул пра расьсьледаваньне незаконнай дзейнасьці ў ЗША прадстаўніка «Росатома» Вадзіма Мікерына.

Як вынікае з дакумэнтаў, «Росатом» спрабаваў заключыць шматмільярдныя кантракты на пастаўку ў ЗША ўрану, спадзеючыся на тое, што яму ўдасца стаць пастаўшчыком значнай часткі ўрану, які выкарыстоўваецца амэрыканскімі атамнымі электрастанцыямі, і паставіць ЗША ў залежнасьць ад расейскіх паставак. Купля «Росатомом» канадзкай кампаніі Uranium One, якой належала каля 20 працэнтаў амэрыканскіх уранавых пакладаў у 2010 годзе, была часткай стратэгіі ўсталяваньня расейскага «кантролю» над глябальным рынкам урану.

У сваёй першай публікацыі месяц таму газэта The Hill расказала пра тое, што ФБР вяло крымінальнае расьсьледаваньне дзейнасьці прадстаўніка «Росатома» ў ЗША ў той час, як амэрыканскія ўлады далі санкцыю на продаж Uranium One даччынай кампаніі «Росатома». Пытаньне пра тое, чаму прадстаўнікі розных фэдэральных упраўленьняў, якія санкцыянавалі гэтую ўгоду, не зьвярнулі ўвагі на расьсьледаваньне, якое прывяло да судовага працэсу і турэмнага тэрміну для Мікерына, задаюць цяпер шмат якія заканадаўцы і камэнтатары. Стала вядома, што генэральны пракурор Джэф Сэшнс разглядае магчымасьць прызначэньня спэцыяльнага пракурора для расьсьледаваньня дэталяў гэтай угоды. Сам былы інфарматар Уільям Кэмпбэл неўзабаве выступіць на слуханьнях у Кангрэсе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG