Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Забайкальскім краі Расеі абвясьцілі «алькагольную эпідэмію»


Ілюстрацыйнае фота

Міністар аховы здароўя Забайкальскага краю Расеі Сяргей Давыдаў абвясьціў аб «алкагольнай эпідэміі».

Штогод у Забайкальлі рэгіструюць каля 23 тысяч пацыентаў з наркалягічнымі расстройствамі — 2% ад агульнай колькасьці жыхароў краю. Амаль 75% пакутуе на сындром залежнасьці ад алькаголю і алькагольныя псыхозы.

Жыхары краю ўжываюць сьпіртное «ударнымі звышдозамі», гаворыцца ў прэс-рэлізе Міністэрства аховы здароўя. Міністар лічыць, што ў першую чаргу алькагалізм правакуюць сацыяльныя праблемы ў грамадзтве, у тым ліку рэзкае зьніжэньне даходаў і якасьці жыцьця.

У Забайкальлі яшчэ два гады таму зрабілі жорсткае абмежаваньне розьнічнага продажу алькаголю: замест звычайнай для ўсёй Расеі забароны прадаваць сьпіртное з 23 гадзінаў ночы да 8 раніцы, улады краю пашырылі гэты прамежак з 20 вечара да 11 дня. Але гэта не зьмяніла сытуацыю радыкальна.

У Беларусі тым часам МУС настойвае на больш жорсткіх абмежаваньнях у продажы алькаголю: зьбіраюцца забараніць продаж маладзейшым за 20–21 год, а таксама разглядаюць забарону продажу пасьля 22 гадзінаў вечара.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG