Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС абвясьціла галасаваньне пра абмежаваньні на алькаголь: пасьля якой гадзіны нельга, зь якога ўзросту можна?


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі вынесла на грамадзкае абмеркаваньне ідэю абмежаваньня продажу алькаголю ў Беларусі. Грамадзянам прапануюць узяць удзел у інтэрнэт-апытаньні.

Але як вынікі апытаньня паўплываюць на рашэньне МУС, не ўдакладняецца: яно «для азнаямленьня» з прапановамі ў праект «антыалькагольнага» ўказу, у распрацоўцы якога бярэ ўдзел МУС. Папярэднія вынікі ў час галасаваньня не паказваюцца. Апытаньне практычна не абароненае ад «накрутак».

МУС прапануе адказаць, ці абмяжоўваць продаж алькаголю ў крамах уначы (з 22 вечара да 9 раніцы, з 23 да 9, не абмяжоўваць), ці абмяжоўваць продаж на аўтазапраўках (так, не, толькі моцнага алькаголю), ці выносіць алькаголь у асобныя аддзелы крамаў за перагародкамі (так, не, толькі ў вялікіх крамах) і ці павялічваць узрост, зь якога пачынаюць прадаваць алькаголь (да 20 гадоў, да 21, не павялічваць зь цяперашніх 18).

У Забайкальскім краі Расеі, дзе алькаголь не прадаюць з 20 вечара да 11 дня, абвясьцілі «алькагольную эпідэмію»

Сам МУС настойвае на тым, што продаж алькаголю трэба абмяжоўваць больш, спасылаючыся на вельмі высокі ўзровень спажываньня алькаголю (Беларусь 2-я ў сьвеце ў спажываньні на душу насельніцтва — МУС спасылаецца на лічбы Міжнароднай арганізацыі здароўя, а не на больш «аптымістычныя» лічбы беларускай статыстыкі) і на тое, што 70-80% цяжкіх злачынстваў (забойствы, разбой, рабаваньні) учыняюцца ў стане алькагольнага ап’яненьня.

Таксама МУС сьцьвярджае, што экспэрымэнты ў абмежаваньні продажу алькаголю і «дні цьвярозасьці» паказалі сваю эфэктыўнасьць. Сілавікі адзначаюць, што ў Беларусі вельмі высокая канцэнтрацыя крамаў са сьпіртным (адна такая крама на 600 чалавек у Беларусі супраць адной крамы на 4,5 тысячы ў Швэцыі і Нарвэгіі).

Беларусы сапраўды шмат выпіваюць

Беларусы застаюцца аднымі з самых пітушчых у сьвеце. Паводле афіцыйнай беларускай статыстыкі, сярэднестатыстычны беларус (дзеляць на ўсіх, у тым ліку на немаўлятаў) спажывае 8,8 літра ўмоўнага чыстага сьпірту на год, а паводле міжнароднай статыстыкі (дзеляць толькі на старэйшых за 15 гадоў) — больш як 16 літраў сьпірту на год. Беларусь заняла 4-е месца ў рэйтынгу самых нездаровых краінаў сьвету — пасьля Чэхіі, Расеі і Славеніі.

Толькі 1 зь 5 беларусаў цэлы месяц ня піў алькаголю.

Са 160 тысяч алькагольна залежных штогод 8 тысяч адпраўляюць у прафілякторыі. На алькаголь прыпадае амаль 10% ад агульнага гандлю ў краіне.

Колькі сапраўды зарабляе беларус, у якім узросьце бярэцца шлюбам, колькі мае дзяцей і калі памрэ. 20 фактаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG