Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі 1 зь 5 беларусаў цэлы месяц ня піў алькаголю. У горадзе п’юць ня менш, чым у вёсцы


Ілюстрацыйная выява

Паводле дасьледаваньня Міністэрства здароўя Беларусі і Ўсясьветнай арганізацыі здароўя (WHO), вынікі якога перадае БелТА, у Беларусі крыху зьніжаецца ўзровень спажываньня алькаголю, але застаецца вельмі высокім.

У красавіцкім апытаньні 52,8% беларусаў сказалі, што ўжывалі алькаголь цягам апошніх 30 дзён — за месяц пілі 64,9% мужчын і 41,8% жанчын). Не пілі цягам 30 дзён, але пілі цягам апошняга году 21,5% беларусаў — 29,2% мужчын і 36,3% жанчын. Лічбы пра зусім непітушчых не прыводзяцца.

Таксама не гаворыцца пра пітушчых падлеткаў: у дасьледаваньні ўзялі ўдзел больш за 6 тысяч беларусаў ва ўзросьце 18–69 гадоў.

Затое ў дасьледаваньні заўважылі, што няма вялікай розьніцы ў аб’ёмах спажываньня алькаголю між сельскім і гарадзкім насельніцтвам. Галоўны нарколяг Беларусі Іван Канаразаў кажа пра разбурэньне ўстойлівага стэрэатыпу аб тым, нібы на сяле п’юць больш, а гэта мяняе падыходы да прафіляктыкі алькагалізму.

У публікацыі БелТА не прыводзіцца абсалютных лічбаў ужываньня алькаголю (колькі літраў умоўнага сьпірту на год спажываюць беларусы). Але гэтыя лічбы ёсьць у ранейшых дасьледаваньнях. Паводле ацэнак WHO, Беларусь у лідэрах спажываньня алькаголю ў сьвеце, у 2016 годзе — другая пітушчая нацыя Эўропы пасьля Літвы з 16,4 літра ўмоўнага чыстага сьпірту на чалавека за год (лічацца старэйшыя за 15 гадоў).

Беларуская дзяржаўная статыстыка прыводзіць амаль удвая меншыя аб’ёмы: 8,8 л на чалавека за год у 2016 годзе.

Тры рэчы, якія трэба зрабіць, каб беларус заставаўся цьвярозым

Гэта не адзіная беларуская праблема, на якую зьвярнула ўвагу WHO. Так, са шкодных звычак у Беларусі курэньне распаўсюджанае больш, чым у сярэднім па Эўропе (кураць каля 30% дарослага насельніцтва). 60% беларусаў маюць лішнюю вагу, а 25% церпяць ад атлусьценьня. Павышаны артэрыяльны ціск выявілі ў амаль у 45% рэспандэнтаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG