Лінкі ўнівэрсальнага доступу

60% беларусаў маюць лішнюю вагу, 25% цярпяць ад атлусьценьня


Паводле дасьледаваньня, праведзенага Міністэрствам здароўя Беларусі і Ўсясьветнай арганізацыі здароўя (WHO), чвэрць беларусаў цярпіць ад атлусьценьня, а амаль дзьве траціны маюць залішнюю вагу. Пра вынікі дасьледаваньня паведамляе БЕЛТА.

У дасьледаваньні ўзялі ўдзел больш за 6 тысяч беларусаў ва ўзросьце 18–69 год з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Залішнюю масу цела мае 60,6% насельніцтва Беларусі. Ад вісцэральнага атлусьценьне (калі залішні тлушч утвараецца вакол унутраных органаў) у краіне цярпяць 63,5% жанчын і 42% мужчын. У 25,4% беларусаў назіраецца атлусьценьне.

Пры гэтым у 2014 годзе WHO давала ацэнку атлусьценьня толькі ў 20,4% беларусаў. Залішнюю вагу тады мелі амаль столькі ж беларусаў — ацэначна 60,9%. Паводле тых ацэнак, ад атлусьценьня цярпелі 23,7% літоўцаў, 22,9% палякаў, 22,2% латышоў, 19,6% расейцаў і 17,6% украінцаў.

Чытайце таксама:

Адзіная перавага лішняй вагі праяўляецца летам

Самая простая парада для пахудзеньня

Дзіўная прычына набору вагі

Што рабіць з асяродзьдзем, якое спрыяе атлусьценьню

Іншыя матэрыялы рубрыкі «На здароўе»

XS
SM
MD
LG