Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самая простая парада для пахудзеньня


Навукоўцы і дыетолягі многіх краін сьвету шукаюць шляхі і сродкі для дасягненьня здаровай вагі і яе падтрыманьня.

Гэта ня простая задача, бо нас атачае сьвет празьмернай калярыйнасьці, тлушчу і цукру — такая наша культура ежы. Апошнім часам навукоўцы на Захадзе ўсё большыя надзеі ўскладаюць на так званую Паводзінную тэрапію адказнасьці — гэтак на нашу мову можна перакласьці ангельскі тэрмін Аcceptance-based behavioral therapy (ABT).

Што ж гэта такое? Растлумачыць можна так. Вось вы кідаеце ў сьметніцу шакаляднае пірожанае і ясьце замест яго яблык. Гэта і ёсьць пачатак вашай паводзіннай тэрапіі адказнасьці (ABT).

Апублікаваныя нядаўна ў часопісе Obesity вынікі адмысловага дасьледаваньня засьведчылі, што «страта вагі пры дапамозе паводзіннай тэрапіі адказнасьці без выкарыстаньня агрэсіўнай дыеты або лекаў зьяўляецца адным з самых значных дасягненьняў, пра якія калі-небудзь пісалася ў спэцыяльнай паводзіннай мэдычнай літаратуры».

Удзельнікі дасьледаваньня цэлы год два разы на месяц кансультаваліся са спэцыялістамі АВТ і ў выніку аказалася, што яны страцілі 13,3 працэнтаў ад сваёй першапачатковай вагі ў параўнаньні з 9,8 працэнта страты вагі для тых удзельнікаў дасьледаваньня, якія атрымалі толькі стандартную паводзінную тэрапію.

Дык які ж сакрэт хаваецца ў ABT? Яна вучыць нас з павышанай уважлівасьцю ставіцца да таго, што мы ямо, і прызнаваць той факт, што вывучэньне і прытрымліваньне новых харчовых паводзінаў зьяўляецца цяжкім, але карысным. Акрамя таго, ABT зьвязвае матывацыю з асабістымі каштоўнасьцямі, бо трымае нас сканцэнтраванымі на тым, што важна менавіта для нас.

Калі ў вашым населеным пункце яшчэ няма спэцыяліста ў галіне АВТ, вы можаце проста знайсьці хвілінку, каб паглядзець на тое, што вы ясьце, перш чым пакласьці гэта ў рот. Калі вам нечага захацелася зьесьці, спытайце ў сябе: «Ці гэтая ежа такой якасьці, якую я заслугоўваю?» Вы будзеце зьдзіўлены, калі гэта дапаможа вам зрабіць здаровы выбар, дасягнуць больш здаровай вагі і больш маладога біялягічнага ўзросту вашага арганізму.

Пра гэта піша сайт sharecare.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG