Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Болей алькаголю. Квоты на вытворчасьць пладовых вінаў павялічылі ў паўтара раза


У Беларусі павялічылі квоты на вытворчасьць алькагольнай прадукцыі ў 2017 годзе, паведамілі Інтэрфаксу ў прэсавай службе ўраду.

  • сьпірту-сырцу — на 15% (да 1265 тысяч дэкалітраў),
  • сьпірту этылявага рэктыфікаванага з харчовай сыравіны — на 6% (да 7935 тысяч дэкалітраў),
  • вінаў садавінна-ягадных натуральных — на 47,3% (да 1326 тысяч дэкалітраў),
  • каньякоў — на 8,1% (да 440 тысяч дэкалітраў),
  • брэндзі — на 66,3% (да 76,5 тысяч дэкалітраў),
  • віскі — на 27,3% (да 70 тысяч дэкалітраў),
  • кальвадосу — на 31,3% (да 21 тысяч дэкалітраў),
  • моцных сьпіртных напояў — на 23,3% (да 37 тысяч дэкалітраў),
  • вінных асаблівых напояў — на 112,5% (да 170 тысяч дэкалітраў).

А на ром, тэкілу і кальвадосны дыстылят квоты зьменшылі прыблізна на чвэрць.

«Карэктаваньне квотаў зроблена з улікам іх асваеньня за 6 месяцаў 2017 году, чаканай вытворчасьці да канца цяперашняга году, дынамікі яе паставак на экспарт, а таксама ўдакладненай разьліковай патрэбы унутранага рынку, прадстаўленай Міністэрствам антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю», — заявілі ў Савеце Міністраў.

XS
SM
MD
LG