Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Боярышник» вяртаецца ў продаж у Расеі пасьля мараторыю


Флякон з канцэнтратам для ваннаў «Боярышник»
Флякон з канцэнтратам для ваннаў «Боярышник»

Касмэтычны сродак «Боярышник», які ўтрымлівае сьпірт, зноў зьявіцца на расейскіх прылаўках. Тэрмін забароны на яго продаж мінае сёньня, 9 кастрычніка.

Забарону на продаж нехарчовых вадкасьцяў, якія ўтрымліваюць сьпірт, увялі ў сьнежні 2016 гаду пасьля масавых атручэньняў сродкам «Боярышник» у Іркуцку. Тады загінулі больш за 70 чалавек.

Паводле дадзеных Расспажыўнагляду, за дзевяць месяцаў 2016 году ў Расеі зафіксавалі 36 тысяч выпадкаў вострага атручэньня алькагольнай прадукцыяй, больш за 9 тысяч з іх — са сьмяротным вынікам.

Паводле дадзеных расейскай газэты «Известия», за час мараторыю на продаж спіртазьмяшчальнай нехарчовай прадукцыі колькасьць атручэнняў сурагатным алькаголем у Расеі скарацілася на 20-25 працэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG