Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на двух фэдэральных чыноўнікаў і крыніца, блізкая да кіраўніцтва аднаго з расейскіх рэгіёнаў.
Па словах суразмоўцаў выданьня, ключавых задач тры — выбары павінны быць адкрытыя, легітымныя і без скандалаў. Усе незаконныя тэхналёгіі павінны спыняцца, вінаватыя ў іх выкарыстаньні «будуць жорстка пакараныя». З усімі, каго западозраць у спробах «нагнаць вынік», будуць «бязьлітасна расставацца», падкрэсьліў суразмоўца РБК.
На днях Цэнтральная выбарчая камісія Расеі абрала лягатып прэзыдэнцкіх выбараў 2018 году. За яго стварэньне — «распрацоўку візуальнай канцэпцыі» — рэклямнае агенцтва «ІМА-кансалтынг» атрымае зь бюджэту краіны 37 мільёнаў рублёў. Агульны кошт інфармацыйнай кампаніі, прысьвечанай выбарам прэзыдэнта Расеі, складае амаль 800 мільёнаў расейскіх рублёў. Грошы будуць выдаткаваныя, у тым ліку на «інфармаваньне» расейцаў аб выбарах.
У верасьні перад муніцыпальнымі выбарамі ў Маскве практычна ўсе апазыцыйныя кандыдаты скардзіліся на адсутнасьць інфармацыі пра выбары. Пра так званую «сушку» яўкі на выбары і выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу заяўлялі і ў руху ў абарону правоў выбарнікаў «Голас».
Выбары прэзыдэнта Расеі прызначаныя на 18 сакавіка 2018 году.