Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзіцячым лягеры «Артэк» правядуць рэканструкцыю Нюрнбэрскага працэсу


Крым, пошляд з гары Аю-Даг на «Артэк» і пасёлак Гурзуф
Крым, пошляд з гары Аю-Даг на «Артэк» і пасёлак Гурзуф

Выхаванцы Міжнароднага дзіцячага лягера «Артэк» у анэксаваным Расеяй Крыме разам з гісторыкамі і правазнаўцамі зладзяць гістарычную рэканструкцыю аднаго з фрагмэнтаў Нюрнбэрскага працэсу — суду над былымі кіраўнікамі нацысцкай Германіі. Аб гэтым паведамляецца на сайце «Артэку».

Разам з б дзецьмі ў рэканструкцыі будуць удзельнічаць расейскія спэцыялісты па пытаньнях Другой сусьветнай вайны і гісторыі міжнароднага трыбуналу ў Нюрнбэргу, а таксама прадстаўнікі расейскіх органаў дзяржаўнай улады і замежныя дэлегацыі. У прыватнасьці, удзельнікі рэканструкцыі ад імя генэральнага пракурора СССР Рамана Рудэнкі і старшыні трыбуналу судзьдзі Джэфры Лоурэнса зачытаюць архіўныя дакумэнты са сведчаньнямі нацысцкіх ваенных злачынстваў і абвінаваўчымі актамі.

Абвінавачаныя падчас Нюрнбэрскага працэсу.
Абвінавачаныя падчас Нюрнбэрскага працэсу.

Паводле прэс-службы «Артэку», мерапрыемства «накіравана на пашырэньне ведаў артэкаўцаў пра Вялікую Айчынную вайну, пра панесеныя страты савецкага народу і пра вызначальную ролю СССР у перамозе над нацызмам».

Прадстаўніца МЗС Расеі выступае перад дзецьмі ў «Артэку» ў ліпені 2016 году
Прадстаўніца МЗС Расеі выступае перад дзецьмі ў «Артэку» ў ліпені 2016 году

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG