Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску дамовіліся пра абмен палоннымі


Леанід Кучма, былы ўкраінскі прэзыдэнт і прадстаўнік Украіны на перамовах у Менску па ўрэгуляваньні канфлікту на Данбасе
Леанід Кучма, былы ўкраінскі прэзыдэнт і прадстаўнік Украіны на перамовах у Менску па ўрэгуляваньні канфлікту на Данбасе

Трохбаковая кантактная група ў Менску на перамовах па ўрэгуляваньні канфлікту на Данбасе дамовілася аб абмене палоннымі. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка прадстаўніка Ўкраіны на перамовах Леаніда Кучмы. Паводле яе, дакладная дата абмену пакуль не вядомая, але гэта можа адбыцца яшчэ да навагодніх сьвятаў.

У сярэдзіне лістапада сэпаратысты самаабвешчаных Луганскай і Данецкай «народных рэспублік» заяўлялі, што гатовыя выдаць Украіне больш за 70 палонных. Тыдзень таму ў «ЛНР» зьмянілася ўлада. Былы кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі Ігар Платніцкі зьехаў у Расею. Які заняў яго месца Леанід Пасечнік заявіў, што гэта не паўплывае на абмен.

Раней прадстаўнік Украіны па гуманітарных пытаньнях у трохбаковай кантактнай групе Віктар Медзьвядчук паведаміў, што абмен пройдзе ў два этапы. Паведамляецца, што Кіеў на першым этапе гатовы перадаць «ЛНР» і «ДНР» 306 чалавек у абмен на 74 палонных.

У Данбасе за тры гады вайны загінулі больш за тры тысячы мірных жыхароў. Кіеў і краіны Захаду абвінавачваюць Крэмль у падтрымцы сэпаратыстаў. Масква афіцыйна не прызнае гэтыя абвінавачваньні, а расейскіх грамадзян, якія ваююць супраць арміі Ўкраіны, называе «добраахвотнікамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG