Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея падзеліцца зь Беларусьсю зброяй пры «пагрозе агрэсіі»


Ілюстрацыйнае фота. Пасьля беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў "Захад-2017". Расейская вайсковая тэхніка пакідае тэрыторыю Беларусі
Ілюстрацыйнае фота. Пасьля беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў "Захад-2017". Расейская вайсковая тэхніка пакідае тэрыторыю Беларусі

1 сьнежня на афіцыйным партале pravo.by апублікавалі міжурадавае беларуска-расейскае пагадненьне аб сумесным тэхнічным забесьпячэньні рэгіянальнай групоўкі войскаў. Яно было падпісанае ў Менску 2 лістапада 2016 году і набыло моц 14 лістапада 2017 году.

Паводле пагадненьня, для тэхнічнага забесьпячэньня расейскай часткі рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Міністэрства абароны Расеі ў мірны час назапашвае і зьмяшчае адпаведныя запасы ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі ды іншых матэрыяльных сродкаў на аб’ектах уласнай стацыянарнай матэрыяльна-тэхнічнай базы.

У пэрыяд непасрэднай пагрозы агрэсіі гэтыя запасы могуць перамяшчацца на стацыянарную матэрыяльна-тэхнічную базу Узброеных сіл Беларусі, якая ў ваенны час выкарыстоўваецца бакамі сумесна.

Дакумэнт прадугледжвае, што тэхнічнае забесьпячэньне рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) арганізуецца ўпаўнаважанымі органамі бакоў (Міністэрствы абароны) і ажыцьцяўляецца сіламі і сродкамі тэхнічнага забесьпячэньня ўзброеных сіл дзьвюх краінаў, з правядзеньнем ўзаемаразьлікаў за прадастаўленыя матэрыяльныя сродкі і паслугі. Фінансаваньне дзейнасьці ажыцьцяўляецца ўпаўнаважанымі органамі бакоў самастойна ў адпаведнасьці з заканадаўствам iх дзяржаваў за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты.

Міністэрствам абароны Расеі арганізуе дазабесьпячэньне ўзбраеньнем і вайсковай тэхнікай, іншымі матэрыяльнымі сродкамі беларускую частку рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) «ва ўзгодненых аб’ёмах за кошт наяўных запасаў вайсковых сіл Расеі ў пэрыяд нарастаньня ваеннай пагрозы Саюзнай дзяржаве і ў ваенны час».

Тэрмін дзеяньня пагадненьня — пяць гадоў.

Дзе ў Беларусі пасьля вучэньняў застануцца расейскія вайскоўцы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG