Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейца асудзілі на 2 гады турмы за допіс «УКантакце» пра чыноўнікаў


У Санкт-Пецярбургу 44-гадовага Ўладзіміра Цімашэнку асудзілі да двух гадоў калёніі строгага рэжыму за допіс пра чыноўнікаў у сацыяльнай сетцы «Укантакце». Цімашэнку прызналі вінаватым у распальваньні нянавісьці да прадстаўнікоў улады.

Паводле суду, Цімашэнка ў жніўні 2015 году, знаходзячыся ў калёніі, надыктаваў сваёй сяброўцы допіс для «УКантакце» са словамі «антынародны рэжым» і «карна-рэпрэсіўны апарат». У сьнежні 2016 году Цімашэнка вызваліўся з калёніі. Праз два тыдні яго затрымалі па абвінавачваньні ў распальваньні нянавісьці альбо варожасьці да чыноўнікаў.

Сам Цімашэнка адмаўляе віну і мае намер абскардзіць вынесены яму прысуд. Адвакат асуджанага сьцьвярджае, што ў дзеяньнях Уладзіміра Цімашэнка няма складу злачынства.

За апошнія гады ў Расеі за публікацыі ў сацыяльных сетках былі асуджаныя сотні чалавек, у іх ліку апазыцыйныя актывісты. У большасьці выпадкаў крымінальныя справы пачынаюць за публікацыі ў расейскай сацыяльнай сетцы «УКантакце».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG