Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістам Свабоды забаранілі ўваход у расейскую Думу


Пасяджэньне Думы, архіўнае фота

Дзяржаўная дума Расеі 6 сьнежня прыняла пастанову аб забароне наведваньня ніжняй палаты расейскага парлямэнту прадстаўнікамі СМІ, прызнанымі ў Расеі «замежнымі агентамі». 413 дэпутатаў прагаласавалі «за», адзін — «супраць».

У Дзяржаўнай думе называюць прыняты дакумэнт адказам на пазбаўленьне расейскай тэлекампаніі RT акрэдытацыі ў Кангрэсе ЗША.

5 сьнежня Міністэрства юстыцыі Расеі апублікавала сьпіс сродкаў масавай інфармацыі, якім прысвоены статус «замежнага агента». У яго ўнесены Голас Амэрыкі, Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (РСЭ/РС), мэдыяпраекты расейскай службы Радыё Свабода «Фактографии» і «Сибирь. Реалии», тэлеканал «Настоящее время», татара-башкірская служба Радыё Свабода, мэдыяпраекты «Idel. Реалии», «Кавказ. Реалии», «Крым. Реалии».

Дырэктар рускай Свабоды: «Параўноўваць умовы працы расейскіх журналістаў у ЗША і амэрыканскіх у Амэрыцы – некарэктна»

XS
SM
MD
LG