Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя сарвала канфэрэнцыю руху Хадаркоўскага ў Маскве


Паліцыянты нібыта шукалі зброю і наркотыкі.

У Маскве паліцэйскія сарвалі канфэрэнцыю арганізацыі «Открытая Россия». Як паведамляецца на сайце руху, супрацоўнікі паліцыі растлумачылі свае дзеяньні праверкай на зброю і наркотыкі. Яны апыталі удзельнікаў канфэрэнцыі і пасьля гэтага адпусьцілі іх.

«Открытая Россия» мае намер падаць скаргу на незаконнае ўтрыманьне сваіх супрацоўнікаў, паведаміў старшыня руху Аляксандр Салаўёў.

Заснавальнік «Адкрытай Расіі» — расейскі апазыцыйны бізнэсовец Міхаіл Хадаркоўскі, які шмат галоў быў у зьняволеньні і цяпер жыве ў эміграцыі. Актывісты руху неаднаразова сутыкаліся зь ператрусамі і арыштамі. У самім руху гэта зьвязваюць са сваёй апазыцыйнай дзейнасьцю.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG