На пасяджэньні выканкаму Міжнароднага алімпійскага камітэту ў Лязане чакаецца абвяшчэньне рашэньня аб удзеле расейскай зборнай у зімовай Алімпіядзе-2018 у Пхэнчхане (Паўднёвая Карэя).
71% жыхароў Беларусі маюць доступ да інтэрнэту, 91% зь іх наведваюць сеціва штодзённа, у сярэднім кожных 10 беларусаў карыстаюцца 18 электроннымі прыладамі (смартфон, кампутар, пляншэт).
Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Том Кент пракамэнтаваў ўключэньне некалькіх інфармацыйных праектаў карпарацыі ў сьпіс замежных агентаў у Расеі.
Аляксандар Лукашэнка прапанаваў у пэрспэктыве прыцягнуць беларускіх спэцыялістаў да будаўніцтва АЭС у Курскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі.
Якія захады могуць быць прынятыя ўсьлед за прыняцьцем паправак, не ўдакладняецца — «могуць быць накладзеныя абмежаваньні».
Ад 2010 году Расея перастала публікаваць зьвесткі пра колькасьць загінулых вайскоўцаў. «Ведомости» адшукалі сьвежыя зьвесткі: сотні чалавек штогод у «страхавых выпадках».
Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт заявіў, што ўзначаленая ім царква ніколі ня вернецца ў Маскоўскі патрыярхат. Такую заяву Філарэт зрабіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве 1 сьнежня.
Дырэктар маскоўскага «Саўгаса імя Леніна» Павел Грудзінін перамог у праймэрыз, арганізаваным рухам «Левы фронт», і стаў, такім чынам, кандыдатам у прэзыдэнты Расеі ад левых і патрыятычных сіл. Аб гэтым паведамляецца на сайце руху.
Расейскага сэнатара Сулеймана Керымава падазраюць ва ўхіленьне ад выплаты падаткаў на суму памерам больш за 400 мільёнаў эўра. Пра гэта са спасылкай на крыніцу, блізкую да сьледзтва, паведаміла AFP.
1 сьнежня ва ўсім сьвеце адзначаецца дзень барацьбы са СНІДам.
1 сьнежня афіцыйна апублікавалі міжурадавае беларуска-расейскае пагадненьне аб сумесным тэхнічным забесьпячэньні рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл).
Крэмль паставіў перад рэгіянальнымі ўладамі задачу правесьці выбары 2018 году без скандалаў і парушэньняў. Устаноўку даў асабіста прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
Дыскваліфікаваныя за ўжываньне допінгу расейскія спартоўцы зьвярнуліся да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з просьбай «разабрацца» з адхіленьнем іх ад міжнародных спаборніцтваў.
Трохбаковая кантактная група ў Менску на перамовах па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе дамовілася аб абмене палоннымі.
Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) Расеі абрала лягатып прэзыдэнцкіх выбараў 2018 году.
У Дзяржаўную думу Расеі ўнесены законапраект, які прадугледжвае адміністрацыйны штраф да 5 мільёнаў рублёў за парушэньне парадку дзейнасьці СМІ ў статусе замежнага агента.
Узброеныя сілы ЗША заяўляюць, што расейскі зьнішчальнік зьдзейсьніў небясьпечны манэўр паблізу выведвальнага самалёта ЗША над Чорным морам. У Маскве кажуць, што зьнішчальнік кіраваўся да берагоў Расеі.
У Замаскварэцкім судзе Масквы ўзважылі 2 мільёны даляраў на пасяджэньні па справе былога міністра эканамічнага разьвіцьця Расеі Аляксея Ўлюкаева.
У Сьледчым камітэце Расеі заяўляюць, што могуць даць Сусьветнаму антыдопінгаваму агенцтву і Міжнароднаму алімпійскаму камітэту пацьверджаньні такіх маніпуляцый.
Вызначаць гэта маюць навукоўцы і сьвятары Расейскай праваслаўнай царквы.
За апошнія гады ў Расеі за публікацыі ў сацыяльных сетках былі асуджаныя сотні чалавек, у іх ліку апазыцыйныя актывісты.
Расейскія вайскоўцы раней пацьвердзілі, што шэсьць бамбавікоў нанесьлі ўдары ў раёне Аль-Шафах, але сьцьвярджалі, што ўдары наносіліся па тэрарыстах «Ісламскай дзяржавы». Назіральнікі жа кажуць, што ўдары наносілі па жылых дамах.
У Маскве ФСБ затрымала польскага гісторыка Генрыка Глэмбоцкага і загадала яму пакінуць Расею цягам 24 гадзін.
Ці стаў той рэфэрэндум апошняй паваротнай кропкай у паўстаньні дыктатуры ў Беларусі? Ці будуць беларускія эліты ў выпадку крызісу зьвяртацца да Масквы, як да мэдыятара, як яны рабілі гэта 21 год таму? Ці перагледзяць Канстытуцыю ўзору 1996 году тыя, хто прыйдзе на зьмену Лукашэнку? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць заснавальнік Цэнтру новых ідэяў Рыгор Астапеня, рэдактар выданьня REFORMATION Сэрж Харытонаў і палітычны аглядальнік парталу TUT.BY Арцём Шрайбман. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Паліцыянты нібыта шукалі зброю і наркотыкі.
Эўрапейскі зьвяз раскрытыкаваў заканадаўства, падпісанае прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, якое дазваляе расейскаму ўраду абвяшчаць сродкі масавай інфармацыі, якія атрымліваюць фінансаваньне з-за мяжы, «замежнымі агентамі».
Выхаванцы Міжнароднага дзіцячага лягера «Артэк» у анэксаваным Расеяй Крыме разам з гісторыкамі і правазнаўцамі зладзяць гістарычную рэканструкцыю аднаго з фрагмэнтаў Нюрнбэрскага працэсу — суду над былымі кіраўнікамі нацысцкай Германіі.
Сродкі ад 2018 году будуць накіроўвацца апэратыўнай працоўнай групе ў стратэгічных пытаньнях East Stratcom Task Force, што займаецца супрацьдзеяньнем расейскай дэзінфармацыі.
Кіраўнік самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Ігар Платніцкі падаў у адстаўку. На сайце «Луганскинформцентр» паведамляецца, што прычынай стаў стан ягонага здароўя.
Украіна не атрымала прававой дапамогі ад Беларусі ў справе «беларускага шпіёна». Ён застанецца пад арыштам да 18 студзеня.
Палкоўнік ФСБ у запасе Ігар Марозаў зрабіў рэпост ў твітэры фатаграфіі нібыта «забітага апалчэнца ЛНР», якому перад расстрэлам намалявалі свастыку на лобе.
Карыстальнікі Facebook даведаюцца, ці былі яны падпісаныя на старонкі ў сацыяльных сетках Facebook або Instagram, створаныя расейскім Агенцтвам інтэрнэт-дасьледаваньняў.
Цэнтар падкантрольнага сэпаратыстам Луганску далей блякуюць узброеныя людзі. Пра гэта паведамляюць супрацоўнікі маніторынгавай місіі АБСЭ на ўсходзе Ўкраіны. Назіральнікі пры гэтым адзначаюць, што сытуацыя ў горадзе «ў цэлым спакойная».
Паводле Сабчак, аб праверцы Генпракуратуры ёй стала вядома з афіцыйнага ліста ведамства.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заклікаў буйныя і стратэгічныя прадпрыемствы «незалежна ад формаў уласнасьці» быць гатовымі да павелічэньня выпуску ваеннай прадукцыі.
Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман патрабуе, каб кіраўніцтва Расеі дыстанцыявалася ад артыкулу на сайце вайсковага тэлеканалу «Звезда», згодна зь якім Чэхаславаччына павінна быць удзячная за савецкую інтэрвэнцыю ў 1968 годзе.
У чэрвені 2015 года ў Хварастоўскага была дыягнаставана пухліна мозгу. Пра сьмерць сьпевака паведаміў расейскі музыкант Дзьмітры Малікаў.
Колішні лідэр «ЛНР» Валер Болатаў раней таксама ўцёк у Маскву, але 27 студзеня гэтага году раптоўна памёр нібыта ад сардэчнай недастатковасьці.
Заўсёды непрыемна прызнаваць, што твой прагноз, нават вельмі прыгожы, ня спраўджваецца. Але варта гэта рабіць.
Чаму Аляксандар Лукашэнка ня едзе на саміт «Усходняга партнэрства»? Што гэты жэст азначае для пэрспэктывы далейшых адносінаў Беларусі з Эўразьвязам і з Расеяй? З гэтымі пытаньнямі мы зьвярнуліся да палітолягаў, кіраўніка навуковых праектаў Нямецка-Расейскага форуму Аляксандра Рара і дырэктар па навуковай працы міжнароднага клюбу «Валдай» Фёдар Лукʼянаў. Зь імі размаўляў Юры Дракахруст.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў прапанаваў перадаць Грузіі парэшткі Сталіна і ушанаваць ў Расеі памяць Хрушчова. Ён таксама зноў заклікаў пахаваць цела Леніна.
У выніку магчымага выкіду радыяцыі пад расейскім Чалябінскам радыяактыўнае воблака прайшло над Браславам і Пінскам, але радыяцыйнага забруджаньня тэрыторыі Беларусі не адбылося.
Кіраўнік Сырыйскай Арабскай Рэспублікі Башар Асад наведаў Расею з працоўным візытам і 20 лістапада ў Сочы правёў перамовы з Уладзімірам Пуціным.
Раней у Расеі не прызнавалі ніякіх здарэньняў у сувязі зь фіксаваньнем радыяактыўнага рутэнію эўрапейскімі маніторынгавымі станцыямі. З чым зьвязаныя падвышаныя ўзроўні радыяактыўнага рэчыва, афіцыйна нічога не тлумачылі.
Словы аб тым, што ня ўсе немцы хацелі ваяваць у Другой усясьветнай, успрынялі як «рэабілітацыю нацызму», паскардзіліся на гімназіста ў пракуратуру, ФСБ і адміністрацыю прэзыдэнта, абражалі ў сацсетках і пагражалі асабіста.
Амэрыканскае агенцтва фінансавай інфармацыі Bloomberg 20 лістапада распавяло пра суд над кіраўнікамі збанкрутавалага «Промсбербанка», празь які з Расеі былі выведзеныя больш як 10 мільярдаў даляраў. Bloomberg сьцьвярджае, што частка грошай адмывалася ў інтарэсах людзей, блізкіх да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл абвінаваціў творчых дзеячаў Расеі ў тым, што некаторыя зь іх праз кінэматограф і тэатар нібыта «нясуць народу спакусу і грэх, зьбіваюць людзей з тропу» і такім чынам набліжаюць рэвалюцыю.
У Беларусі арыштаваны ўкраінскі шпіён, здаецца, упершыню ў найноўшай гісторыі. Вось вам і «бурбалка», адмазка для Расеі за Брусэль.
Маці абвінавачанага ў карупцыі былога супрацоўніка МУС Расеі, палкоўніка Дзьмітрыя Захарчанкі, вяла ўлік сабраных ім сродкаў на агульную суму 8 мільярдаў рублёў.
Галоўным мінусам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна расейцы назвалі адсутнасьць клопату аб простых людзях.
Загрузіць яшчэ