Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі 3 працэнты расейцаў лічаць галоўнай заганай Пуціна аўтарытарызм


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Галоўным мінусам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна расейцы назвалі адсутнасьць клопату аб простых людзях. Так, паводле дадзеных апытаньня «Левада-цэнтру», лічаць 15 адсоткаў рэспандэнтаў, паведамляе РБК.

На думку 10 адсоткаў расейцаў, Пуцін занадта «мяккі ў адносінах да міністраў» і знаходзіцца пад уплывам свайго атачэньня. Яшчэ 7 адсоткаў незадаволеныя тым, што прэзыдэнт «не змагаецца з карупцыяй» і «разьвёў вакол сябе злодзеяў».

У беднасьці і нізкіх заробках насельніцтва Пуціна папракнулі 6 працэнтаў расейцаў, у шматслоўнасьці — пяць, а ў аўтарытарнасьці — тры працэнты. Пры гэтым 20 адсоткаў расейцаў лічаць, што ў Пуціна няма недахопаў.

Сярод станоўчых рысаў прэзыдэнта Расеі, паводле вынікаў апытаньня, лідзіруе «рашучасьць і мужнасьць» (19 працэнтаў) і зьнешняя палітыка Пуціна, «якая абараняе краіну ад Захаду» (18 працэнтаў). Пры гэтым за патрыятызм Пуціна цэняць 4 працэнты расейцаў, а за далучэньне Крыму — 2 працэнты.

У абодвух выпадках расейцы адказвалі на «адкрытыя» пытаньні — гэта значыць, што яны самі называлі свае варыянты адказу, а не выбіралі з прапанаванага сьпісу.

У сваім дасьледаваньні «Левада-цэнтар» таксама прадставіў штогадовую ацэнку дзейнасьці Пуціна на пасадзе прэзыдэнта па 10-бальнай шкале. Ад 2014 году сярэдняя адзнака не мяняецца і складае 7 балаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG