Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зэман: Расейскі артыкул, які ўхваляе акупацыю Чэхаславаччыны, напісаў «вар’ят з прамытымі мазгамі»


Мілаш Зэман падчас расейска-чэскага эканамічнага форуму ў Маскве 22 лістапада 2017
Мілаш Зэман падчас расейска-чэскага эканамічнага форуму ў Маскве 22 лістапада 2017

Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман патрабуе, каб кіраўніцтва Расеі дыстанцыявалася ад артыкулу на сайце вайсковага тэлеканалу «Звезда», згодна зь якім Чэхаславаччына павінна быць удзячная за савецкую інтэрвэнцыю ў 1968 годзе.

Зэман, які цяпер прабывае зь візытам у Расеі, сказаў, што тэкст напісаў «журналісцкі вар’ят з прамытымі мазгамі».

У артыкуле (ён ужо выдалены з сайту «Звезды», але яго можна прачытаць тут) публіцыст Леанід Маслоўскі напісаў сярод іншага:

«Увод войскаў у Чэхаславакію ў 1968 годзе не дазволіў Захаду зьдзейсьніць дзяржаўны пераварот у Чэхаславакіі па тэхналёгіі зьдзяйсьненьня „аксамітных“ рэвалюцый і захаваў больш чым на 20 гадоў жыцьцё ў міры і згодзе ўсім народам краінаў Арганізацыі Варшаўскай дамовы».

Чэскія СМІ паведамляюць, што артыкул, «шакаваў» Зэмана і, паводле яго, зьяўляецца абразай чэскай нацыі. Зэман спадзяецца, што кіраўніцтва Расеі асудзіць гэты артыкул, які зьявіўся падчас ягонага візыту ў Расеі як «наўмысная правакацыя». Зэман адхіліў заклікі з Чэхіі, каб завяршыць свой візыт перад часам, кажучы, што «адзін журналісцкі вар’ят ня можа пашкодзіць [чэска-расейскаму] супрацоўніцтву».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG