Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Украіны: Кіраўнік самаабвешчанай «ЛНР» уцёк у Расею


Ігар Платніцкі, архіўнае фота
Ігар Платніцкі, архіўнае фота

Як напісаў у Facebook прадстаўнік МУС Украіны Арцём Шаўчэнка са спасылкай на ўласныя крыніцы, кіраўнік самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Ігар Платніцкі ўцёк у Расею.

Арцём Шаўчэнка нагадвае, што папярэдні лідэр «ЛНР» Валер Болатаў раней таксама ўцёк у Маскву, але 27 студзеня гэтага году раптоўна памёр нібыта ад сардэчнай недастатковасьці.

Таксама пра ўцёкі Ігара Платніцкага паведамляе ўкраінскі журналіст Сяргей Іваноў. Ён сьцьвярджае, што Платніцкі пакінуў сям’ю ў Варонежы, а сам знаходзіцца ў расейскім мястэчку Данецк Растоўскай вобласьці.

У «ЛНР» Платніцкага ўскосна абвінавацілі ў забойстве колішняга «прэм’ера» Генадзя Цыплакова, неафіцыйна паведамляецца пра канфлікт Платніцкага зь «міністрам унутраных справаў» «ЛНР» Ігарам Карнэтам, якога Платніцкі 20 лістапада адправіў у адстаўку «у сувязі з завядзеньнем у дачыненьні яго крымінальнай справы», а той адмовіўся падпарадкоўвацца загаду. Супрацоўнікі «МУС ЛНР» падтрымалі ў гэтым канфлікце Карнэта. Паводле зьвестак расейскага РБК, Крэмль падтрымаў у канфлікце Карнэта, а не Платніцкага.

Паведамленьні пра ўцёкі кіраўніка «ЛНР» зьявіліся пасьля таго, як у цэнтры Луганску 21 лістапада зьявіліся ўзброеныя людзі ў вайсковай форме без знакаў адрозьненьня і заблякавалі доступ да адміністрацыйных будынкаў. Сьцьвярджалася, што Платніцкі, які раніцай знаходзіўся на працоўным месцы, загадаў ім вызваліць горад, аднак яны яго праігнаравалі. Паводле шэрагу зьвестак, у Луганск увайшла цэлая калёна «Уралаў» з узброенымі людзьмі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG