Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: У Луганск увайшла калёна «Уралаў» з узброенымі людзьмі


Лідэр сэпаратыстаў Ігар Платніцкі
Лідэр сэпаратыстаў Ігар Платніцкі

У Луганск, цэнтар якога ў аўторак занялі ўзброеныя людзі без апазнавальных знакаў, вечарам увайшла калёна зь некалькіх дзясяткаў грузавікоў. Журналіст Bellingcat Арыка Толер паведаміў, што ў іх знаходзяцца ўзброеныя сэпаратысты з так званай ДНР.

У аўторак днём стала вядома, што людзі ў камуфляжы заблякавалі доступ да адміністрацыйных будынкаў самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі». Яе лідэр Ігар Платніцкі загадаў невядомым вызваліць горад, аднак яны адмовіліся выконваць яго патрабаваньне.

Па дадзеных «Новай Газеты», у Луганск днём прыбылі тры грузавікі з узброенымі сэпаратыстамі так званай рэспубліканскай дзяржаўнай службы аховы «Данецкай народнай рэспублікі».

Тое, што адбываецца ў Луганску можа быць зьвязана з канфліктам Платніцкага зь міністрам унутраных спраў «ЛНР» Ігарам Карнэтам. 20 лістапада Платніцкі адправіў яго ў адстаўку — «у сувязі з завядзеннем у дачыненьні да яго крымінальнай справы». Кіраўнік МУС, па дадзеных СМІ, адмовіўся падпарадкоўвацца загаду. Сам ён адмаўляе паведамленьні аб сваёй адстаўцы і называе тое, што адбываецца спэцапэрацыяй па пошуку ўкраінскай дывэрсійнай групы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG