Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: цэнтар Луганску захапілі невядомыя ўзброеныя людзі


Цэнтар Луганску, уключаючы адміністрацыйныя будынкі, захоплены групай невядомых людзей у вайсковай форме без знакаў адрозьненьня і прыналежнасьці да тых ці іншых арганізацыям.

Пра гэта паведамляе «Новая газета», спасылаючыся на свае крыніцы, паводле якіх невядомыя ўзброеныя стралковай зброяй і мінамётамі.

Кіраўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі (ЛНР) Ігар Платніцкі, які раніцай знаходзіўся на працоўным месцы, загадаў ім вызваліць горад, аднак яны загад праігнаравалі.

Невядомыя блякуюць доступ да адміністрацыйных будынкаў, супрацоўнікі «ўраду» і «народнага савету» распушчаны па дамах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG