Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр расейскі опэрны сьпявак Дзьмітры Хварастоўскі


Дзьмітры Хварастоўскі ў Віцебску
Дзьмітры Хварастоўскі ў Віцебску

У чэрвені 2015 года ў Хварастоўскага была дыягнаставана пухліна мозгу. Пра сьмерць сьпевака паведаміў расейскі музыкант Дзьмітры Малікаў.

Калі пра дыягназ стала вядома, артыст на два месяцы адмяніў выступы. Хварастоўскі прайшоў некалькі курсаў хіміятэрапіі ў адным з анкалягічных цэнтраў Лёндана.

Вяртаньне Дзьмітрыя Хварастоўскага на сцэну пасьля курсу лячэньня адбылося 25 жніўня 2015 года ў Нью-Ёрку на сцэне Мэтраполітэн-опэра. У сьнежні мінулага года, аднак, здароўе сьпевака пагоршылася, і ён зноў адмяніў усе опэрныя выступы.

Дзьмітрый Хварастоўскі нарадзіўся 16 кастрычніка 1962 года ў Краснаярску. Шырокую вядомасьць ён атрымаў ў 1989 годзе пасьля перамогі на міжнародным конкурсе вакалістаў «Спявак свету» у Кардыфе (Вялікабрытанія).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG