Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: «Промсбербанк», у якім працаваў брат Пуціна, дапамагаў выводзіць грошы з Расеі


Амэрыканскае агенцтва фінансавай інфармацыі Bloomberg 20 лістапада распавяло пра суд над кіраўнікамі збанкрутавалага «Промсбербанка», празь які з Расеі былі выведзеныя больш як 10 мільярдаў даляраў. Bloomberg сьцьвярджае, што частка грошай адмывалася ў інтарэсах людзей, блізкіх да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

У расьсьледаваньні паказана, што ў Радзе дырэктараў банку працаваў стрыечны брат прэзыдэнта Ігар Пуцін. «Промсбербанк» быў ключавым зьвяном у адной з найбуйнейшых схемаў па адмываньню грошай, якая калі-небудзь была выкрытая ў Расеі, гаворыцца ў публікацыі агенцтва Bloomberg.

11 кастрычніка Падольскі суд Падмаскоўя вынес прысуд у справе аб крадзяжы сродкаў на суму 3 мільярды 300 мільёнаў рублёў у «Промсбербанке». Як паведаміла «Росбалту» крыніца ў праваахоўных органах, перад Падольскім судом паўсталі асноўны акцыянэр «Промсбербанка» Аляксей Кулікоў, начальнік крэдытнага аддзелу Зульфія Мусіна, былы начальнік службы бясьпекі Андрэй Кібіцкі і масквіч Уладзімір Исайчанка. Усім ім інкрымінавалі крадзеж і марнаваньне сродкаў «Промсбербанка». Усе падсудныя былі прызнаныя вінаватымі і атрымалі пакараньне ад трох гадоў умоўнага зьняволеньня да дзевяці гадоў калёніі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG