Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі яшчэ аднаго палітыка вылучылі на прэзыдэнцкія выбары


Грыгорый Яўлінскі афіцыйна вылучаны на прэзыдэнцкія выбары ў Расеі ад партыі «Яблоко». Пра гэта было абвешчана на зьезьдзе партыі 22 сьнежня.

18 сьнежня ў Расеі афіцыйна пачалася выбарчая кампанія. Акрамя Яўлінскага на пасаду прэзыдэнта маюць намер балятавацца дзеючы кіраўнік дзяржавы Ўладзімір Пуцін, упаўнаважаны па правах прадпрымальнікаў Барыс Цітоў, тэлевядучая Ксенія Сабчак, бізнэсмэн Сяргей Палонскі і апазыцыянэр Аляксей Навальны.

У пятніцу Цэнтральная выбарчая камісія Расеі таксама афіцыйна зарэгістравала ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты лідэра ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага.

Выбары прэзыдэнта Расеі прызначаныя на 18 сакавіка 2018 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG