Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія акадэмікі падпісалі зварот з крытыкай кіраўніка ФСБ


Дырэктар Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Аляксандар Бортнікаў
Дырэктар Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Аляксандар Бортнікаў

Чальцы Расейскай акадэміі навук падпісалі адкрыты ліст з крытыкай на адрас дырэктара Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Аляксандра Бортнікава за інтэрвію, якое ён даў выданьню «Российская газета». У ім Бортнікаў разважаў пра рэпрэсіі і працу сучаснай спэцслужбы.

Ліст навукоўцаў перадаў газэце «Коммерсант» акадэмік РАН фізык Сяргей Сьцішоў. Навукоўцы абвінавацілі кіраўніка ФСБ ў апраўданьні рэпрэсій. Аўтары ліста адзначылі, што ў 30-40-я гады ў СССР былі расстраляныя і загінулі ў лягерах тысячы навукоўцаў і інжынэраў, а страты камандзіраў у войску былі вышэйшыя, чым падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Кажучы пра рэпрэсіі 1930-х гадоў, Бортнікаў засяродзіўся на лёсе саміх «чэкістаў». Ён падкрэсьліваў, што больш за 22 тысяч супрацоўнікаў органаў дзяржбясьпекі самі сталі ахвярамі тэрору. Аб расстраляных і зьняволеных простых грамадзянах Бортнікаў не згадаў. Некаторыя заявы Бортнікава супярэчылі як з гістарычнымі фактамі, гэтак і адна адной.

Кіраўнік СССР Ёсіф Сталін і будучы кіраўнік дзяржбясьпекі Лаўрэнці Берыя з дачкой Сталіна Сьвятланай на дачы 8 верасьня 1935 году.
Кіраўнік СССР Ёсіф Сталін і будучы кіраўнік дзяржбясьпекі Лаўрэнці Берыя з дачкой Сталіна Сьвятланай на дачы 8 верасьня 1935 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG