Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі праходзяць сходы па вылучэньні Аляксея Навальнага кандыдатам у прэзыдэнты


Вылучэньне Аляксея Навальнага кандыдатам у прэзыдэнты. Новасыбірск, 2017

Сходы груп выбаршчыкаў па вылучэньні расейскага апазыцыянэра кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у 2018 годзе праходзяць адразу ў некалькі гарадах.

У Новасыбірску ўдзельнікі групы, у якую ўвайшло больш за 700 чалавек, падтрымалі палітыка адзінагалосна. Такія ж рашэньні прынятыя на сходах у Пермі, Омску і Краснаярску.

Першымі за вылучэньне Навальнага прагаласавалі жыхары Ўладзівастока. На мерапрыемстве прысутнічаў прадстаўнік выбарчай камісіі. Аб ўмяшаньні паліцыі ў ход сходаў па вылучэньні Навальнага не паведамляецца.

У Маскве рэгістрацыя ўдзельнікаў групы працягваецца з раніцы. На ёй таксама прысутнічаюць супрацоўнікі ЦВК.

Раней ЦВК папярэджваў, што Аляксей Навальны ня будзе зарэгістраваны ў якасьці кандыдата, бо мае судзімасьць. Сам Навальны абвясьціў такое рашэньне незаконным.

Выбары прэзыдэнта Расеі прызначаныя на 18 сакавіка 2018 году. У іх будзе ўдзельнічаць дзеючы прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG